ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Слова пачуццямі жыве
На скрыжаванні шляхоў…

Вытокі чалавечай свядомасці

Вытокі чалавечай свядомасці
Іншыя навіны

З 2 кастрычніка па 1 лістапада ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Вытокі чалавечай свядомасці”, прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, драматурга, перакладчыка У.І. Краўчанкі.


Пераважным у творчасці Усевалада Ігнатавіча Краўчанкі (1915–1961) стаў жанр апавядання. Пісьменнік выдаў каля двух дзясяткаў зборнікаў. Тэматыка яго твораў вельмі разнастайная. Гэта творы пра жыццё калгаснай вёскі, моладзь, якая шукае сваіх дарог у жыцці, пра Айчынную вайну, дружбу народаў і барацьбу за мір, пра родны край. Стылю яго прозы ўласцівы рэалістычная дакладнасць і адначасова мяккі гумар. У. Краўчанка займае асобнае месца і ў беларускай дзіцячай літаратуры. Працаваў таксама і ў галіне драматургіі.

Адкрывае экспазіцыю раздзел, у якім прадстаўлена літаратурная спадчына пісьменніка. Сярод экспанатаў – зборнікі твораў “На крутым павароце” (1937), “Зямля гудзе” (1945), “Жыта красуе” (1951), “Вясна на Палессі” (1952), “Над хвалямі Прыпяці” (1964), “Крыгалом” (1985) і інш. Наведвальнікі выстаўкі маюць магчымасць пазнаёміцца таксама са зборнікам аднаактовых п’ес “Апошняя варажба” (1960). У гэтым жа раздзеле змешчаны кнігі твораў і асобныя выданні, якія напісаны для дзяцей: “Таямніца адной вышкі” (1935), “Злачынства ля зялёнай тоні” (1961), “Таямніца вугла альфа” (1973) і інш. Пісьменнік добра ведаў унутраны свет дзяцей, адчуваў іх запатрабаванні.

Працягвае экспазіцыю раздзел, у якім У. Краўчанка прадстаўлены як перакладчык. У ліку перакладаў – “Бялее парус адзінокі” В. Катаева (1949), “Сцяганосцы” А. Ганчара (1949, разам з І. Мележам), “Служу Радзіме” І. Кажадуба (1950) і інш.

Шмат твораў пісьменніка перакладзена на іншыя мовы. Аб гэтым сведчыць вялікая колькасць зборнікаў, а таксама асобных выданняў, прадстаўленых на выстаўцы ў трэцім раздзеле.

У апошнім раздзеле чытач знойдзе больш падрабязную інфармацыю пра жыццё і творчасць пісьменніка з дапамогай размешчаных тут біяграфічных і літаратурна-крытычных публікацый.

Усяго на выстаўцы экспануецца каля 100 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам