ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Праект “У госці да кніг” для вучняў нядзельнай школы
XXІV Рэспубліканскі конкурс "Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры"

Выбіраем жыццё без тытуню!

Выбіраем жыццё без тытуню!
Іншыя навіны

З 16 мая па 12 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка "Выбіраем жыццё без тытуню!", прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.


Гэты Дзень быў абвешчаны ў 1988 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) на 42-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя (рэзалюцыя № WHA42.19) і штогод адзначаецца 31 мая.

СААЗ заснавала Сусветны дзень без тытуню для таго, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на тытунёвую эпідэмію і яе смяротныя наступствы. Кожны год СААЗ і партнёры адзначаюць гэты Дзень, прыцягваючы ўвагу да рызыкі для здароўя, звязанай з тытунекурэннем, і заклікаючы да правядзення эфектыўнай палітыкі для памяншэння маштабаў ужывання тытуню.

Перад сусветнай супольнасцю была пастаўлена задача – дамагчыся таго, каб у XXI стагоддзі праблема тытунекурэння знікла. XXI стагоддзе наступіла, аднак праблема па-ранейшаму існуе. Барацьба з нікатынам працягваецца. Глабальнай мэтай Сусветнага дня без тытуню з’яўляецца садзейнічанне ахове гэтага і будучых пакаленняў не толькі ад разбуральных наступстваў для здароўя, але таксама ад сацыяльных, экалагічных і эканамічных бедстваў, звязаных з ужываннем тытуню і ўздзеяннем тытунёвага дыму.

Спажыванне тытуню з’яўляецца другой па значнасці прычынай смерці ва ўсім свеце. На дадзены момант ад яго памірае кожны дзясяты дарослы чалавек. Штогод ад "тытунёвай эпідэміі" на Зямлі гіне каля 6 мільёнаў чалавек (больш за 600 тысяч з якіх, не з’яўляючыся курцамі, паміраюць з-за ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму). Пры адсутнасці дзеянняў да 2030 года гэтая лічба вырасце да 8 мільёнаў чалавек. У сусветным маштабе гэта больш чым сухоты, мацярынская смяротнасць, дарожна-транспартныя здарэнні, самагубствы і забойствы разам узятыя.

Барацьба з тытунекурэннем з’яўляецца складанай і шматпланавай праблемай, якая ўключае сацыяльныя, псіхалагічныя, эканамічныя, юрыдычныя і іншыя аспекты. Яе стратэгічная задача – перамена стаўлення насельніцтва да курэння, усведамленне грознай небяспекі гэтай страшнай звычкі для здароўя і жыцця чалавека, папярэджанне пачатку курэння сярод новых пакаленняў. У адказ на глабалізацыю "тытунёвай эпідэміі" была распрацавана Рамачная канвенцыя САЗ па барацьбе з тытунем (РКБТ СААЗ), якая прынята Сусветнай асамблеяй аховы здароўя 21 мая 2003 года і ўступіла ў сілу 27 лютага 2005 года. У шасці стратэгіях канвенцыі прапанаваны асноўныя крокі, якія варта зрабіць дзяржавам у барацьбе з тытунекурэннем. Гэта забарона прамой і ўскоснай рэкламы тытуню; павышэнне падаткаў і цэн на тытунь; стварэнне ва ўсіх грамадскіх і рабочых памяшканнях свабоднага ад тытунёвага дыму асяроддзя; размяшчэнне буйных і выразных графічных папярэджанняў аб небяспецы для здароўя на ўпакоўках тытунёвых вырабаў; арганізацыя дапамогі тым, хто хоча адмовіцца ад шкоднай звычкі.

Рэспубліка Беларусь падпісала Канвенцыю 17 чэрвеня 2004 года, а ратыфікавала 8 верасня 2005 года. Тым самым наша дзяржава ўзяла на сябе абавязак прымаць усё яе ўмовы на нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным узроўнях, каб пастаянна і істотна скарачаць спажыванне тытуню. У краіне забаронена рэклама тытунёвых вырабаў, зменены ў адпаведнасці з РКБТ СААЗ патрабаванні да іх упакоўкі, праводзіцца работа па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння, забаронена курэнне ў грамадскіх месцах.

З нагоды Сусветнага дня без тытуню 2016 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя і сакратарыят Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню заклікаюць усе краіны падрыхтавацца да простай (стандартызаванай) упакоўкі тытунёвых вырабаў. Простая упакоўка з’яўляецца важнай мерай для зніжэння попыту, паколькі яна робіць тытунёвыя вырабы менш прывабнымі, абмяжоўвае выкарыстанне тытунёвай упакоўкі з мэтай рэкламы і стымулявання продажу тытуню.

На выстаўцы прадстаўлена звыш 60 дакументаў: кнігі, брашуры, перыядычныя выданні, буклеты. Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • здаровы лад жыцця: прафілактыка тытунёвай залежнасці;
  • псіхалагічныя аспекты тытунёвай залежнасці;
  • курэнне і яго ўплыў на здароўе;
  • жыццё без тытуню: як пазбавіцца шкоднай звычкі.

Выстаўка будзе карыснай спецыялістам у галіне аховы здароўя, медыцынскім работнікам, педагогам і сацыяльным работнікам, студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемай тытунёвай залежнасці і пытаннямі здаровага ладу жыцця.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

   

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам