ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Гісторыі сям'і: даследаванне адносін у сістэме роду
"Пінгвіны Антарктыды" з шышак і жалудоў

Ваша права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе

Ваша права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе
Іншыя навіны

З 1 лютага па 31 сакавіка ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) арганізавана тэматычная кніжная выстаўка “Ваша права на спрыяльнае навакольнае асяроддзе”.


Абарона і паляпшэнне навакольнага асяроддзя, а таксама ахова прыроды і рацыянальнае выкарыстанне яе рэсурсаў у інтарэсах цяперашняга і будучага пакаленняў – адна з задач, якія маюць вялікае значэнне для эканамічнага развіцця ўсіх без выключэння краін свету.

Сёння канцэпцыя ўстойлівага развіцця стала галоўным напрамкам у сацыяльна-эканамічнай палітыцы многіх краін свету. Усвядоміўшы характар супярэчнасцей паміж заканамернасцямі сацыяльна-эканамічнага развіцця і асноўнымі законамі біясферы, у першую чаргу развітыя краіны прыступілі да распрацоўкі новых безадходных тэхналогій, накіраваных на забеспячэнне экалагічнай бяспекі і ўстойлівага развіцця. Працэс гэты доўгі, асабліва для краін усходнеславянскага рэгіёну з састарэлай тэхналогіяй, слабай эканамічнай базай. Але, на жаль, забяспечыць устойлівае развіццё толькі сродкамі высокіх тэхналогій немагчыма.

Рашэнне дадзенай праблемы залежыць ад беражлівага стаўлення чалавека да прыроды, узроўню экалагічнай культуры, экалагічнай свядомасці і ведання прававых асноў, якія датычацца здаровага ладу жыцця. Без такога комплексу мер цяжка разлічваць на ўстойлівае развіццё і выжыванне грамадства ва ўмовах экалагічнага крызісу.

Экалагічная бяспека разглядаецца як стан абароненасці жыццёва важных інтарэсаў асобы, грамадства, навакольнага прыроднага асяроддзя ад пагроз, якія ўзнікаюць у выніку антрапагенных і прыродных уздзеянняў на яе. Аднак, на жаль, у адносінах да экалагічных праблем мы яшчэ мала інфармаваныя. Насельніцтва слаба ведае геаграфію актыўных крыніц распаўсюджвання і дапушчальных норм утрымання таксічных рэчываў у прадуктах харчавання і іншых таварах. Грамадзяне вельмі пасіўныя ў рашэнні экалагічных праблем і псіхалагічна не гатовыя да абароны сваіх праў, многія нават не ведаюць, што ў іх ёсць экалагічныя правы і магчымасць судовай абароны.

На выстаўцы прадстаўлена больш за 50 дакументаў.

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:

  • Міжнародныя прававыя дакументы па ахове навакольнага асяроддзя.
  • Заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ахове навакольнага асяроддзя.
  • Абарона праў грамадзян на спрыяльнае навакольнае асяроддзе.
  • Экалагічная бяспека – састаўная частка нацыянальнай бяспекі дзяржавы.

Выстаўка рэкамендуецца шырокаму кругу чытачоў, якія цікавяцца праблемамі экалагічнага права.

Кантактны тэлефон : 293-27-28.

             

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам