ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Узрост “восені” – узрост дзеянняў
Дом кнігі імя Караткевіча

Устойлівы мір дзеля ўстойлівай будучыні

Устойлівы мір дзеля ўстойлівай будучыні
Іншыя навіны

З 1 верасня па 8 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (2-гі паверх, пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Устойлівы мір дзеля ўстойлівай будучыні”, прысвечаная Міжнароднаму дню міру.


Гэты Дзень быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН (рэзалюцыя A/RES/36/67) у 1981 годзе для “распаўсюджвання і ўкаранення ідэалаў міру як у адносінах унутры ўсіх дзяржаў і народаў, так і ў адносінах паміж імі”. Праз дваццаць гадоў Асамблея пастанавіла штогод адзначаць гэтае свята 21 верасня як дзень глабальнага спынення агню і адмаўлення ад насілля і прапанавала ўсім дзяржавам і народам ажыццяўляць спыненне ваенных дзеянняў на працягу гэтага дня (A/RES/55/282).

Мір – гэта адно з самых надзённых запатрабаванняў чалавецтва. І у ім заключаецца вышэйшае прызначэнне ААН. Мір вызначае найважнейшую місію ААН і аб’ядноўвае яе работу па ўсёй планеце: ад міратворнасці і прэвентыўнай дыпламатыі да падтрымання праў чалавека і развіцця.

Штогод у Міжнародны дзень міру Арганізацыя Аб’яднаных Нацый звяртаецца да народаў з заклікам успомніць, што ўсе яны прыналежаць да адной чалавечай сям’і, і аб’яднацца ў імя стварэння будучыні, дзе не будзе варожасці.

Кожны год Дзень міру прысвечаны пэўнай тэме. Тэма Дня сёлета – “Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: састаўныя элементы міру”.

17 мэт у галіне ўстойлівага развіцця былі аднагалосна прыняты 193 дзяржавамі – членамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на гістарычным саміце кіраўнікоў дзяржаў, які прайшоў у Нью-Ёрку ў верасні 2015 года. Яны ўніверсальныя і прымянімыя да ўсіх краін. Мэта 16 у галіне ўстойлівага развіцця прысвечана пытанням міру, правасуддзя і эфектыўных устаноў. Аднак тэма міру праходзіць праз усё 17 мэт, кожная з іх з’яўляецца адным з састаўных элементаў глабальнай архітэктуры міру. Рэалізацыя кожнай з іх мае вырашальнае значэнне для забеспячэння міру і ўсеагульнага працвітання.

Праблемы, якія стаяць перад сучасным светам, – галеча, голад, памяншэнне прыродных рэсурсаў, недахоп вады, сацыяльная няроўнасць, дэградацыя навакольнага асяроддзя, хваробы, карупцыя, расізм, ксенафобія і многія іншыя – ускладняюць пабудову міру і ствараюць спрыяльную глебу для канфліктаў. Устойлівае развіццё ўносіць вырашальны ўклад у змякчэнне і выкараненне гэтых прычын канфліктаў і з’яўляецца асновай трывалага і стабільнага міру.

Калі людзі ўпэўнены ў тым, што змогуць забяспечыць сваю сям’ю, калі ў іх ёсць доступ да рэсурсаў, неабходных для вядзення здаровага ладу жыцця, калі яны адчуваюць сябе паўнацэннымі членамі грамадства, верагоднасць іх удзелу ў канфлікце значна ніжэйшая. Таму развіццё і мір з’яўляюцца ўзаемазалежнымі і ўзаемадапаўняльнымі галінамі – дзякуючы міру ўмовы ўстойлівага развіцця паляпшаюцца і вызваляюцца рэсурсы, у якіх грамадства мае патрэбу для развіцця і працвітання.

Прапанаваная чытачам выстаўка налічвае больш за 100 дакументаў, якія раскрываюць работу міжнародных арганізацый, урадавых і няўрадавых устаноў і груп у галіне падтрымання міру і бяспекі. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка змяшчае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя пагадненні і міжнародна-прававыя дакументы па падтрыманні міру і бяспекі.
  • Раззбраенне, ядзернае раззбраенне.
  • Аперацыі па падтрыманні міру.
  • Міратворчасць і мірабудаўніцтва.
  • Мэты ў галіне ўстойлівага развіцця: састаўныя элементы міру.
  • Правы чалавека і падтрыманне міру.
  • Дэмакратызацыя і культура міру.

Выстаўка будзе цікавая спецыялістам у галіне сусветнай палітыкі, дыпламатыі, міжнародных адносін, міжнароднага права, канфлікталогіі, а таксама студэнтам, магістрантам, палітычным і грамадскім дзеячам і ўсім, каму дарагі мір на Зямлі.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Спіс літаратуры

Навіны

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам