ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
У кантэксце інтэрактыву
Вялікае мастацтва артылерыі

Улюбёны ў класіку і Русь

Улюбёны ў класіку і Русь
Іншыя навіны

З 19 кастрычніка па 7 лістапада ў зале выяўленчых і відэадакументаў (пам. 307) ладзіцца выстаўка “Улюбёны ў класіку і Русь”, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння В. В. Верашчагіна (1842–1904).


Васіль Васільевіч Верашчагін – рускі жывапісец, рысавальшчык, майстар батальнага жанру – пакінуў яркі след у гісторыі рускага мастацтва, азнаменаваў сваёй творчасцю новую старонку ў гісторыі сусветнага жывапісу.

Мастак прысвяціў сваю творчасць барацьбе супраць заваявальных войн. У яго карцінах з цвёрдым рэалізмам раскрываецца адваротны бок вайны, а салдат выступае галоўным героем і дзеючай асобай. Экспазіцыя знаёміць з рэпрадукцыямі цыкла работ В. Верашчагіна, прысвечаных Айчыннай вайне 1812 г. Гэта палотны “Апафеоз вайны”, “Пад Плеўнай”, “Начны прывал вялікай арміі” і інш.

Нягледзячы на тое, што Васіль Васільевіч быў гарачым патрыётам, ён шмат падарожнічаў. Уражанні ад паездак увасабляліся ў вялікіх цыклах эцюдаў і карцін. На выстаўцы прадстаўлены рэпрадукцыі карцін “Дзверы Тамерлана”, “Маўзалей Тадж Махал”, “Багаты кіргізскі паляўнічы з сокалам”, а таксама іншыя работы.

В. Верашчагін вядомы і ў якасці пісьменніка, публіцыста, які пакінуў пасля сябе вялікую літаратурную спадчыну – мемуары, перапіску і г. д.

Сярод экспанатаў – успаміны сына мастака, прысвечаныя яму творы.

Усяго ж на выстаўцы прадстаўлена звыш 80 дакументаў: кнігі, часопісы, паштоўкі і рэпрадукцыі карцін вядомага майстра жывапісу.

Экспазіцыя разлічана на ўсе катэгорыі чытачоў, якія цікавяцца творчасцю В. В. Верашчагіна, а таксама гісторыяй рускага мастацтва другой паловы XIX стагоддзя.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 58.

 

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам