ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пісьменнікі – юбіляры 2016
Ранішнік “Навагоднія прыгоды”

Святло чалавечай душы

Святло чалавечай душы
Іншыя навіны

З 4 студзеня па 3 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Святло чалавечай душы”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Анатоля Паўлавіча Кудраўца.


“Чаму я пачаў пісаць? Відаць, таму, што не пісаць не мог”, – адзначаў у аўтабіяграфіі творца.

Анатоль Кудравец (1936–2014) – празаік, перакладчык, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа, кавалер ордэна Дружбы народаў – пакінуў у прозе пасляваеннага пакалення глыбокі, своеасаблівы літаратурны след. Вострае адчуванне часу, узважанасць і вобразнасць слова, свежае бачанне красы роднай зямлі, дакладнасць псіхалагічнага малюнка чалавечай душы спалучаюцца ў пісьменніка з сыноўняй любоўю да Радзімы, клопатам пра перамогу праўды, пра шчасце для ўсіх, хто варты простага і гордага наймення Чалавек. Прызнанне да маладога літаратара прыйшло ўжо пасля выдання першага зборніка апавяданняў “На зялёнай дарозе”, які выйшаў у свет у 1968 годзе.

Юбілейную выстаўку адкрывае калекцыя ўласных выданняў аўтара. Сярод іх трэба асобна адзначыць раман “Сачыненне на вольную тэму” (1985), у якім створаны маштабны, каларытны вобраз селяніна, сумленнага шчырага працаўніка і абаронцы роднай зямлі. За гэты твор Анатоль Кудравец атрымаў Дзяржаўную прэмію Беларусі імя Я. Коласа (1986). У экспазіцыі таксама прадстаўлены збор твораў аўтара, кнігі прозы, часопісныя артыкулы за розныя гады.

Значную ролю ў дзейнасці пісьменніка займае літаратурны пераклад. Дзякуючы яго працы, на беларускай мове загучалі “Рабінзон Круза” Д. Дэфо, “Падарожжы Гулівера” Дж. Свіфта і інш. Разам з перакладамі твораў самога аўтара на розныя мовы (англійскую, нямецкую, эстонскую, рускую і інш.) яны склалі другі раздзел.

Біяграфічныя звесткі, а таксама шматлікія даследчыцкія матэрыялы па мастацкай спадчыне Анатоля Кудраўца, змешчаныя ў часопісных, энцыклапедычных артыкулах і асобных выданнях, склалі апошнюю частку экспазіцыі.

На выстаўцы сабрана звыш 90 дакументаў.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам