ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Удзел у музейных чытаннях
У. Ліпскі – у ліку саіскальнікаў прэміі А. Ліндгрэн

Спынім насілле!

Спынім насілле!
Іншыя навіны

З 19 лістапада па 7 снежня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) арганізавана выстаўка “Спынім насілле!”, прысвечаная  Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю насілля адносна жанчын.


Гэты Дзень быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года (рэзалюцыя 54/134) і штогод адзначаецца 25 лістапада.

Ва ўсім свеце жанчыны з’яўляюцца той сілай, якая змацоўвае сем’і, абшчыны і нацыі. Насілле ў дачыненні да жанчын – гэта абуральнае парушэнне праў чалавека, якое нясе велізарныя сацыяльныя і эканамічныя выдаткі. Яно ўяўляе сур’ёзную пагрозу для дасягнення міжнародна ўзгодненых мэт у сферы развіцця.

Насілле адносна жанчын і дзяўчынак з’яўляецца праблемай пандэмічных маштабаў. Яно не абмяжоўваецца якой-небудзь асобнай культурай, краінай або рэгіёнам, альбо пэўнай групай жанчын у рамках якога-небудзь супольніцтва. Жанчыны з’яўляюцца ахвярамі насілля незалежна ад узроўню дастатку, класавай, расавай або этнічнай прыналежнасці. Па меншай меры, кожная трэцяя жанчына ў свеце на працягу свайго жыцця пацярпела пабоі, прымушэнне да сексу або якія-небудзь іншыя формы жорсткага абыходжання з боку, як правіла, блізкага ёй чалавека. Штогод ад 500 тысяч да 3 мільёнаў чалавек, у асноўным жанчыны і дзеці, становяцца ахвярамі гандлю людзьмі,трапляючы ў рабства або прымусовае становішча.

Насілле ў дачыненні да жанчын – з’ява складаная і шматгранная. Яна праяўляецца і ў цалкам відавочных фактах, і завуаліравана пад з’явамі, якія сталі ўжо звыклымі для нашага жыцця. Але ніякае насілле не праходзіць бясследна. Каб выкараніць гэта канчаткова, патрэбны ўсёабдымныя меры, якія маюць грамадскі характар і замацаваны заканадаўча.

Усведамляючы ўсю важнасць і глабальнасць гэтай праблемы, 20 снежня 1993 года Генеральная Асамблея прыняла Дэкларацыю па выкараненні насілля адносна жанчын (A/RES/48/104), а ў лютым 2008 года Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун абвясціў аб пачатку правядзення кампаніі “Разам пакончыць з насіллем у дачыненні да жанчын”, накіраванай на распрацоўку і прыняцце пэўных мер па прадухіленні і выкараненні насілля адносна жанчын і дзяўчынак ва ўсім свеце.

У Рэспубліцы Беларусь надаецца вялікая ўвага рашэнню праблем насілля. Стратэгіі дзейнасці, якая накіравана на папярэджанне, спыненне і выкараненне гэтага зла, наша краіна прытрымліваецца як на айчыннай, так і на міжнароднай арэне. Беларусь выступіла арганізатарам шэрагу міжнародныхмерапрыемстваў, накіраваныхна фарміраванне эфектыўнага глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі і насілля ў дачыненні да жанчын.

Дакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, раскрываюць шматгранную дзейнасць ААН, іншых міжнародных арганізацый, жаночых рухаў і аб’яднанняў,накіраваную на барацьбу з насіллем, знаёмяць з рознымі аспектамі вывучэння гендарных праблем, раскрываюць ролю жанчыны ў сучасным грамадстве.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 70 дакументаў на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Міжнародныя і рэгіянальныя прававыя дакументы, накіраваныя на ліквідацыю насілля адносна жанчын.
  • Праблема насілля ў дачыненні да жанчын у Рэспубліцы Беларусь.
  • Дамашняе насілле. Меры па папярэджанні і спыненні насілля адносна жанчын у сям’і.
  • Жанчына і ўзброеныя канфлікты.
  • Жанчына як тавар – праблема гандлю людзьмі.
  • Сацыяльная няроўнасць і гендарная дыскрымінацыя.

Выстаўка будзе цікавая студэнтам, выкладчыкам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, юрыстам, спецыялістам у сферы супрацьдзеяння гандлю людзьмі, актывістам праваабарончых і няўрадавых арганізацый.

Карысныя спасылкі

Спіс літаратуры

Дэкларацыі, канвенцыі і дагаворы

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам