ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Віншуем!
Бібліятэка прымае ўдзельнікаў міжнароднай стажыроўкі

Разбуральнікі здароўя – шкодныя звычкі

Разбуральнікі здароўя – шкодныя звычкі
Іншыя навіны

З 1 ліпеня па 29 жніўня ў зале перыядычных выданняў (пам. 106) праходзіць тэматычная выстаўка “Разбуральнікі здароўя – шкодныя звычкі”.


Алкагалізм, курэнне, наркаманія – актуальныя і найцяжэйшыя праблемы нашага часу, прычына мноства хвароб і ранняй смяротнасці. “Культурныя яды” алкаголь і нікацін прыносяць мноства бед і пакут – у сем’ях, працоўных калектывах, з’яўляюцца сацыяльным злом для грамадства. Злоўжыванне наркатычнымі сродкамі і незаконны гандаль імі ў многіх краінах прынялі катастрафічныя памеры. З гэтымі праблемамі неабходна змагацца не толькі грамадству. Кожны чалавек павінен памятаць пра разбуральныя наступствы нездаровага ладу жыцця і імкнуцца гэтаму супрацьстаяць.

Усяго на выстаўцы прадстаўлена каля 40 перыядычных выданняў.

Усвядоміць згубныя звычкі з пункту гледжання медыцыны дапамогуць публікацыі з часопісаў “Здравоохранение”, “Медицинский журнал”, “Вопросы организации и информатизации здравоохранения” і іншыя. Пра барацьбу з алкагалізмам, наркаманіяй, курэннем як аб прававой праблеме раскажуць артыкулы з перыядычных выданняў “Законность и правопорядок”, “Юстиция Беларуси”, “Социология”, “Народная асвета”. Часопісы “Воспитание школьников”, “Педагогика”, “Социология”, “Милиция Беларуси” і іншыя раскрыюць сацыяльныя аспекты існавання шкодных звычак.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 87.

Cпіс літаратуры

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам