ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Кітайскія адкрыцці беларускай літаратуры
Пісьменнікі – юбіляры 2012

Прага шчасця

Прага шчасця
Іншыя навіны

З 11 студзеня па 14 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць юбілейная кніжная выстаўка “Прага шчасця”, прысвечаная 70-годдзю беларускай паэтэсы, перакладчыцы Веры Вярбы (Гертруды Пятроўны Сакаловай).


Тонкі лірык і сапраўдны майстар слова, В. Вярба прыйшла да свайго чытача з пяшчотаю, любоўю і цеплынёю. Яна аўтар шматлікіх кніг паэзіі. Вершы паэтэсы – лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне.

Асноўныя матывы – услаўленне маладосці, кахання, мацярынства, роздум над гісторыяй роднага краю і праблемамі сучаснасці. Творы паэтэсы вызначаюцца летуценнасцю, рамантычнай прыўзнятасцю, і разам з тым у іх адчуваецца разгубленасць перад нялёгкімі жыццёвымі выпрабаваннямі, разуменне складанасці жаночага лёсу.

Усеагульную вядомасць і прызнанне В. Вярбе прынёс верш “Ручнікі”. Дзякуючы музыцы кампазітара М. Пятрэнкі і асабліваму майстэрскаму выкананню ансамблем “Песняры”, верш стаў сапраўды народнай песняй.

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з першымі вершамі паэтэсы, якія былі надрукаваны ў 1958 г. у рэспубліканскіх часопісах, паэтычнымі зборнікамі “Вочы вясны” (1962), “Белыя пісьмы” (1967), “Высакосны год” (1969), “Сіняя бухта” (1975), “Альфа” (1978), “Яраслаўна” (1986) і інш.

Раздзел выстаўкі “Шырэй глядзець на свет” прысвечаны перакладчыцкай дзейнасці В. Вярбы. Пісьменніца перакладала з украінскай, яўрэйскай, рускай, літоўскай і іншых моў. Самым адметным і плённым стаў яе пераклад на беларускую мову аповесці Р. Фраермана “Дзікі сабака Дзінга, або Аповесць пра першае каханне” (1975).

Асобна прадстаўлены на выстаўцы творы Веры Вярбы ў перакладах.

У раздзеле “Здзіўляцца, шукаць і гарэць“ прадстаўлены публікацыі пра жыццё і творчасць паэтэсы, якія змешчаны ў энцыклапедычных выданнях, кнігах і часопісах.

Экспазіцыя налічвае каля 100 дакументаў.

Кантакты тэлефон: 293-27-16.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам