ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё выстаўкі, прысвечанай Арменіі
Арменія – блаславёны край

Пошукі слова

Пошукі слова
Іншыя навіны

З 9 па 29 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Пошукі слова”, прымеркаваная да 60-годдзя беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка.


Імя празаіка і драматурга, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993), Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра (1994) Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка даўно вядома і прызнана сярод сучасных беларускіх чытачоў. Ён шмат піша для дзяцей, выступае як аўтар літаратурна-крытычных і мастацтвазнаўчых артыкулаў, перакладае з рускай і ўкраінскай моў. Творы пісьменніка разнастайныя па тэматыцы і жанры. Ім уласцівы сюжэтная стройнасць і стылёвая зладжанасць, актыўнасць аўтарскай пазіцыі, праўдзівасць і шчырасць.

Выстаўку адкрывае раздзел «Настроенасць на цуд», у якім шырока прадстаўлены творы пісьменніка як у асобных выданнях, так і ў зборніках. Сярод прац – першая кніга празаіка “Стронга” (1984), кніга пра пісьменнікаў і мастакоў “Белыя рысы на чорным полі” (1995), “Выбранае” ў 2-х кнігах (2005), серыя кніг аб роднай прыродзе “Скарбы Радзімы”, кніга п’ес-казак для дзяцей “Спеўны кірмаш” (2011), кніга апавяданняў і мініяцюр “Лясныя таямніцы” (2014) і інш.

Цікавымі для азнаямлення будуць і пераказы беларускіх народных легенд і паданняў “Вужовы кароль” (1996), беларускіх народных казак “Царэўна ў падземным царстве” (2000), помніка старажытнай славянскай літаратуры “Аповесць мінулых гадоў” (1999).

З перакладчыцкай дзейнасцю У. Ягоўдзіка пазнаёміць другі раздзел экспазіцыі “Прыручэнне слова”. На беларускую мову ім перакладзены раман В. Астаф’ева “Сумны дэтэктыў” (1992), апавяданне Д. Кешэля “Хай беражэ цябе мая любоў…” (1985). На экспазіцыйных паліцах наведвальнікі выстаўкі ўбачаць і пераклады твораў пісьменніка (“Горсть ягод” (2007), “В царстве Водяного” (1992) і інш.). Дапаўняюць раздзел кнігі, дзе У. Ягоўдзік выступае як укладальнік (А. Траяноўскі “Дні – як лукі” (2006), Алена Лось: жывапіс, графіка” (2009)).

У заключным раздзеле “Дарогі ў жыццё” прадстаўлены літаратурна-крытычныя публікацыі пра жыццё і творчасць пісьменніка. Сярод матэрыялаў – даведачна-энцыклапедычная літаратура і перыядычныя выданні – часопісы “Роднае слова”, “Маладосць”, “Полымя” і інш.

Усяго экспазіцыя налічвае каля 100 выданняў.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Спіс літаратуры

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам