ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Семінар у БДАМ па рэсурсах ВЧЗ
Рыхтуецца 10-ты выпуск штогадовага навуковага зборніка "Бібліятэчны веснік"

Пад знакам чорнага квадрата

Пад знакам чорнага квадрата
Іншыя навіны

З 14 лютага па 4 сакавіка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстаўка “Пад знакам чорнага квадрата”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака і тэарэтыка авангарду Казіміра Малевіча.

Пачатак XX стагоддзя адзначыўся мноствам маштабных падзей. Змянілася гістарычная, эканамічная, сацыяльная карціна свету. Не засталося ў баку і мастацтва: узнікла вялікая колькасць эксперыментальных плыняў з новымі ідэямі, адмовай ад фігуратыўнасці на карысць фармальных кампазіцый. Важным этапам у развіцці беспрадметнага жывапісу стаў супрэматызм, заснавальнікам якога быў Казімір Севярынавіч Малевіч (1878–1935).

Выйсці “з кола рэчаў” – сутнасць філасофіі супрэматызму. Звяртаючыся да простых форм, мастак лічыў гэты кірунак прыступкай развіцця мастацтва. Эстэтыка супрэматызму адбілася і ў сучаснай культуры і з’яўляецца актуальнай, бо знайшла водгук у архітэктуры, дызайне прадметаў інтэр’еру і нават адзення.

На выстаўцы прадстаўлены шэраг альбомаў з рэпрадукцыямі Малевіча, на якіх не толькі творы жывапісу, але і малюнкі, акварэлі, плакаты, афішы, кніжная графіка, вырабы з фарфору, а таксама знакаміты “Чорны квадрат”, які стаў сімвалам напрамку “супрэматызм”.

Прыцягнуць увагу шматлікія выданні аўтарытэтных даследчыкаў пра мастака: А. Шатскіх “Казимир Малевич и общество Супремус”, В. Турчына “Образ двадцатого…”, “По лабиринтам авангарда”, А. Якімовіча “Эпоха сокрушительных творений”. Значную частку выстаўкі складаюць кнігі і навуковыя артыкулы беларускіх аўтараў – І. Малевіча “Казимир Малевич. Восхождение на крест судьбы”, Т. Катовіч “Малевич_УНОВИС: между/над опытом и рацио”, а таксама зборнікі праекта “Малевіч. Класічны авангард. Віцебск”, якія прадстаўляюць артыкулы пра віцебскі перыяд творчасці мастака.

Дапаўняюць экспазіцыю разнастайныя тэарэтычныя і літаратурныя творы Казіміра Малевіча, якія з’яўляюцца яго ўнікальнай творчай спадчынай. Сярод іх – лісты і ўспаміны, эсэ і крытычныя артыкулы пра мастацтва, маніфесты, статут УНОВІС (“Утвердителей нового искусства”).

Цікавасць выклічуць дакументы, якія тычацца адлюстравання асобы Малевіча ў сучасным мастацтве, што сведчыць пра непадробную ўвагу да творчасці мастака і робіць яго своеасаблівым артэфактам, феноменам культуры авангарду.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам