ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Моладзь Беларусі – будучыня нацыі
Славім вялікі подзвіг!

Музыкант элегій, ціхай споведзі і мар

Музыкант элегій, ціхай споведзі і мар
Іншыя навіны

З 7 мая па 8 ліпеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка “Музыкант элегій, ціхай споведзі і мар”, прысвечаная 170-годдзю з дня нараджэння французскага кампазітара Г. Фарэ.


Творчасць кампазітара, арганіста, дырыжора і педагога Габрыэля Фарэ (1845–1924) заснавана на класічных і рамантычных традыцыях, і ў той жа час яго стылю ўласцівыя рысы, якія прадвызначылі музычны імпрэсіянізм. Ён аўтар вялікай колькасці сачыненняў. Пісаў оперы, сімфанічную і харавую музыку. Улюбёным жанрам кампазітара стала лірычная мініяцюра – інструментальная і вакальная. Яго фартэпіянныя мініяцюры вылучаюцца класічнай завершанасцю і элегантнасцю формы, тонкасцю гарманічных фарбаў, далікатнасцю фактуры. За прыхільнасць да гэтага жанру яго часта звалі “французскім Шуманам”.

Характарызуючы творчасць Г. Фарэ, французскі кампазітар Д. Мійё пісаў: “Сціпласць ужытых сродкаў і пачуццё меры ў лірызме не даюць яго голасу састарэць. Свежасць тэм, вынаходлівасць гармоній, неверагодная разнастайнасць мадуляцый заўсёды захоўваюць за яго музыкай тую навізну, якая перш за ўсё звяртае на сябе ўвагу, калі слухаеш яго творы”.

На выстаўцы шырока прадстаўлена вакальная і камерна-інструментальная музыка Г. Фарэ: рамансы “Абуджэнне”, “Матылёк і фіялка”, “Сільвія”, “Тасканская серэнада”, песні, хоры, п’еса “Сіцыліяна” (1893), “Долі” (6 п’ес для фартэпіяна ў 4 рукі, 1893–1896), санаты, прэлюдыі і інш. Сярод экспанатаў таксама сюіта для аркестра “Пелеас і Мелізанда” (1898) і Рэквіем (1888).

Дапаўняюць экспазіцыю артыкулы і кнігі пра творчасць кампазітара.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 52.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам