ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жывапісец шчасця
Скарбы і таямніцы лесу

Музыка – мова душы

Музыка – мова душы
Іншыя навіны

З 24 лютага па 12 красавіка ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць выстаўка "Музыка – мова душы", прысвечаная 60-годдзю Галіны Канстаўцінаўны Гарэлавай, беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.


Імя Галіны Гарэлавай, прафесара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1986), Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992), Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001), шырокавядома ў музычным свеце.

У творчай спадчыне кампазітара самыя разнастайныя і таленавітыя творы. Сярод іх – кантаты "У год сусветнага пажару" (1989), "Тысяча гадоў надзеі" (1990), сімфанічная паэма "Бандароўна" (1986), інструментальныя канцэрты (для габоя, скрыпкі, альта, гітары, балалайкі, трамбона, трубы), шэраг камерна-інструментальных, харавых твораў, вакальных цыклаў, а таксама прыкладная музыка да тэле- і радыёспектакляў.

На выстаўцы экспануюцца нотныя выданні твораў Галіны Гарэлавай "Песни старой мельницы", "Дажынкі", "Троицкие фрески", "Музычныя малюнкі", "Папяровая балерына", "Пять вокализов", "Три портрета Радославы" і іншыя, а таксама аўдыядакументы "Два зимних эстампа", "Вальс 20-летних" з кантаты "В год мирового пожара", "Концерт для гобоя и струнного оркестра". Дапаўняюць экспазіцыю кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць кампазітара.

Кантактны тэлефон: 293-27-52.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам