ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Мілыя жанчыны!
Адкрыццё выстаўкі нацюрморта "Ціхае жыццё"

Музы вялікіх

Музы вялікіх
Іншыя навіны

З 3 па 31 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) праходзіць тэматычная кніжная выстаўка “Музы вялікіх”, прысвечаная Дню жанчын (8 сакавіка).


Напярэдадні жаночага свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадстаўляе сваім наведвальніцам своеасаблівую анталогію сусветнай любові ў выглядзе тэматычнай кніжнай выстаўкі “Музы вялікіх”,галоўны лейтматыў якой – “Любоў, якая любіць загадала любімым” (Дантэ).

“Дзівацтвы сэрца” знакамітых людзей заўсёды выклікаюць цікавасць. Асабліва любоў, рэўнасць, пакуты і натхненне такіх асоб, як Байран і Гётэ, Радэн і Пікасо, Моцарт і Бах… Перад чытачом пройдзе не адна чарада сустрэч і разлук: Іаган Штраус і Вольга Смірніцкая, Ганна Ахматава і Артур Лур’е (і Амедэо Мадыльяні), Канстанца і Вольфганг Амадэй Моцарт, Пётр Чайкоўскі і Надзея фон Мекк, Іола Тарнагі і Фёдар Шаляпін, Фрыдэрык Шапэн і Жорж Санд… Назвы такіх серый, як “Двое”, “Двое в истории”, “Любовные истории великих”, “Любовь замечательных людей”, “Музы великих”, “Он и она”, “Любимые наших любимых”, “Мир женщины”, “Караван любви”, “Женское лицо России”, гавораць самі за сябе.

Асаблівай увагі заслугоўвае кніга С. Г. Фатыхава “Мировая история женщины” (2004), якая не мае аналагаў у расійскай гістарычнай і культуралагічнай навуцы па каласальным фактаграфічным масіве і глыбіні тэмы, распрацаванай аўтарам. Сапраўднай сенсацыяй стала гіпотэза Фатыхава пра матрыярхальнае паходжанне чалавека. “Калі чалавецтва зноў згубіцца ў сваіх біялагічных глыбінях, то толькі жанчына здолее пачаць новы віток гуманізацыі свету і напісаць новыя старонкі яго гісторыі…”, - напісаў аўтар у заключэнні да свайго даследавання.

Дзесятыя гады XX ст. увайшлі ў гісторыю сусветнай культуры як Сярэбраны век рускага мастацтва. Хто ведае, стаў бы ён такім у рускай гісторыі, калі б не цудоўныя жанчыны – пісьменніцы, паэтэсы, мастачкі, актрысы і проста жанчыны, спадарожніцы, каханыя не менш геніяльных мужчын. Бліскучыя, вытанчаныя, з бясконцым пачуццём закаханасці, адданыя і знікаючыя, адкрытыя і пад маскай – такімі былі жанчыны таго дзіўнага часу, які падараваў Расіі і свету шмат слаўных імёнаў. Пра іх, якія, на першы погляд, здаюцца распешчанымі і безабароннымі, а на самой справе валодаюць незвычайнай сілай духу і мужнасцю, распавядаюць кнігі, змешчаныя ў святочнай экспазіцыі.

У асобным раздзеле сабраны шэдэўры любоўнай лірыкі, алмазы сусветнай паэзіі ад антычнасці да нашых дзён. Шырока прадстаўлены выдавецкія серыі “Любовная лирика” і “Самое лучшее, самое любимое”, праілюстраваныя фатаграфіямі і рэпрадукцыямі карцін; а таксама “Золотая серия поэзии”. У італьянскіх любоўных навелах і санетах эпохі Адраджэння, якія ўвайшлі ў экспазіцыю, Жанчына ўсхваляецца як вянец тварэння. Цудоўная калекцыя жаночай дасціпнасці і жыццёвай мудрасці , выражаных у афарызмах легендарных жанчын, таксама знайшла адлюстраванне на выстаўцы.

Кантактныя тэлефоны: 293-28-86, 293-29-80.

Увага! У чытальных залах арганізаваны доступ да поўных спісаў літаратуры, прадстаўленай на ўсіх кніжных выстаўках, якія ладзяцца ў бібліятэцы.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам