ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэмію “За духоўнае адраджэнне” атрымалі аўтары кнігі “Жить и помнить”
Дзіцячы пакой запрашае

Майстар сваёй справы

Майстар сваёй справы
Іншыя навіны

З 8 студзеня па 7 лютага ў зале беларускай літаратуры (пам. 205) праходзіць выстаўка “Майстар сваёй справы”, прысвечаная 80-годдзю беларускага перакладчыка Васіля Сяргеевіча Сёмухі.


Нарадзіўся будучы перакладчык 18 студзеня 1936 г. на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і лесніка. У 1959 г. скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава. Працаваў рэдактарам, інжынерам, выкладчыкам нямецкай мовы ў школе, літсупрацоўнікам газеты “Літаратура і мастацтва”, выкладаў нямецкую мову ў БДУ. З 1972 па 1994 г. быў рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Васіль Сёмуха на беларускую мову пераклаў Біблію, Стары і Новы Запаветы. З нямецкай мовы – творы І.В. Гётэ, Ф. Шылера, Г. Гейнэ, Г.Я.К. фон Грымэльсгаўзэна, Ф. Ніцшэ, Б. Брэхта, Т. Мана, М. Рыльке і інш.; з польскай – А. Міцкевіча, Ю. Тувіма, У. Сыракомлі і інш.; з латышскай мовы – Я. Райніса, В. Бэлшавіцу і інш.

За плённую перакладчыцкую дзейнасць Васіль Сёмуха быў узнагароджаны ордэнам “За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй”; ён з’яўляецца лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа, мае вышэйшую ўзнагароду Латвіі – “Ордэн трох зорак”.

Галоўнымі кнігамі перакладчыка з’яўляюцца: “Новы Запавет” (1995), “Біблія” (2002), “Найвышэйшая песня Саламонава” (1994). Васіль Сёмуха ўпершыню ў Беларусі пераклаў гэтыя кнігі на беларускую мову, што з’яўляецца вялікім дасягненнем аўтара.

Па выніках XLIX Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі” выданне аўтара “Найвышэйшая песня Саламонава” (2008) у намінацыі “Лепшае літаратурна-мастацкае выданне” атрымала Дыплом 1-й ступені.

Адметнае месца сярод кніг, перакладзеных Васілём Сяргеевічам, займаюць наступныя выданні: І.В. Гётэ “Фаўст” (1976), Г. Грымэльсгаўзэн “Авантурнік Сімпліцысімус” (1997), К. Ман “Мэфіста” (2006), Г. Майрынк “Голэм” (2006), Ф. Шылер “Вершы і балады, драмы” (1993), Ф. Ніцшэ “Так сказаў Заратустра. Кніга ўсім і нікому” (1994).

Завяршае выстаўку падборка матэрыялаў пра жыццё і творчасць перакладчыка, прадстаўленая кнігамі, перыёдыкай і энцыклапедычнымі выданнямі. Сярод аўтараў – Л. Баршчэўскі, С. Шапран, А. Зарыцкі, А. Сямёнава і інш.

Усяго на выстаўцы каля 70 выданняў.

Спіс літаратуры

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 16.

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам