ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Храм талентаў
З Нараджэннем Хрыстовым!

Летапісец эпохі

Летапісец эпохі
Іншыя навіны

З 14 студзеня па 16 лютага ў бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) праходзіць выстаўка “Летапісец эпохі”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка І.П. Шамякіна (1921–2004).


Іван Пятровіч Шамякін – пісьменнік сучаснасці і адначасова класік нацыянальнай літаратуры, чыё імя шырока вядома за межамі Беларусі. Яго творы перакладзены больш чым на 30 моў свету. Амаль паўстагоддзя пісьменнік працаваў у нацыянальнай літаратуры. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951), Літаратурнай прэміі імя Я. Коласа (1959), Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1968), Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978), Прэміі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2002). Імем І. Шамякіна названа вуліца ў Мінску, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

У юбілейнай кніжнай экспазіцыі прадстаўлена каля 200 выданняў твораў пісьменніка і кнігі, прысвечаныя яго жыццю і творчасці.

У першым раздзеле выстаўкі “Творчая спадчына” прадстаўлены зборнікі і асобныя творы І. Шамякіна, якія былі выдадзены ў розныя гады і перакладзены на ўкраінскую, рускую, польскую, казахскую, малдаўскую, чэшскую, балгарскую, кітайскую, французскую, нямецкую і іншыя мовы. Сярод іх – зборы твораў; некалькі выданняў першага рамана пісьменніка “Глыбокая плынь” (1949), які зрабіў імя Шамякіна надзвычай вядомым; пенталогія “Трывожнае шчасце” (1957–1965), якая створана на аснове ўласнай біяграфіі Івана Пятровіча і жыцця яго блізкіх людзей; розныя выданні самага яго знакамітага рамана “Сэрца на далоні” (1964), што прынёс пісьменніку шырокую папулярнасць і заслужаную славу. Экспануюцца такія адметныя творы, як раманы “У добры час” (1953), “Крыніцы” (1957), “Снежныя зімы” (1970), “Атланты і карыятыды” (1974), “Вазьму твой боль” (1979), “Злая зорка” (1993).

У раздзеле змешчаны таксама кнігі пра творчасць юбіляра – “Творчае крэда” (1970), “Стыль пісьменніка” (1974), “Творчасць Івана Шамякіна ў кантэксце сучаснасці” (2001), В. Локун “Кругі жыцця – кругі літаратуры” (2002) і інш.

Другі раздзел “Жыццёвы шлях” прысвечаны старонкам біяграфіі І.П. Шамякіна, яго сябрам і аднадумцам, асяроддзю пісьменніка. Экспануецца шэраг кніг В. Каваленкі, альбом “Іван Шамякін: жыццё і творчасць” (1982), аўтабіяграфічныя творы пісьменніка “Карэнні і галіны” (1986), “Своя нелегкая дорога” (1990), “Роздум на апошнім перагоне: Дзённік 1980–1995 гадоў” (1998).

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 28 86.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам