ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Жыхары і госці Берліна змогуць пазнаёміцца з кніжнай спадчынай Скарыны
Чытач – гэта культурны статус: расцём з “КнігаСветам”

Кніжная графіка, натхнёная словам Купалы

Кніжная графіка, натхнёная словам Купалы
Іншыя навіны

1 лістапада ў бібліятэцы ў рамках міжнароднага праекта “Францыск Скарына і яго эпоха” адбылося адкрыццё выстаўкі “Натхнёныя словам Купалы”.


Выстаўка прымеркана да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры і 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Духоўны свет паэзіі першага народнага паэта Беларусі і асноўныя тэмы яго творчасці – Радзіма, паэт і народ, прыгажосць роднага краю – натхнілі не адно пакаленне знакамітых беларускіх мастакоў. На выстаўцы прадстаўлены ілюстрацыі да твораў Янкі Купалы, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі ХХ ст. Кнігі заснавальніка айчыннай літаратуры аформлены такімі творцамі, як А. Кашкурэвіч, В. Шаранговіч, Г. Паплаўскі, М. Басалыга, Б. Забораў, выданні з уладальніцкімі запісамі аўтара.

Арганізатары выстаўкі – Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы – прадставілі каля 60 экспанатаў са сваіх збораў.

З прывітальнымі словамі выступілі намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Суша і вядучы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Галіна Варонава. Удзел у адкрыцці прыняў загадчык кафедры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юры Хілько.

Выстаўка працуе ў выставачнай зале (пам. 104) да 15 лістапада 2017 г. у адпаведнасці з умовамі наведвання міжнароднага выставачнага праекта “Францыск Скарына і яго эпоха”.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Да 130-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Нацыянальнай бібліятэкай створаны віртуальны праект “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас”.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам