ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Новае выданне Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прысвечана Белавежскай пушчы
Удзел бібліятэкі ў XVI Дні беларускага пісьменства

Храмы часу, памяці, думкі

Храмы часу, памяці, думкі
Іншыя навіны

Да свайго прафесійнага свята Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала тэматычную кніжную выстаўку «Храмы часу, памяці, думкі», якая будзе размешчана з 10 верасня па 31 кастрычніка на 2-м паверсе кальцавога калідора.


З 2001 года грамадскасць рэспублікі адзначае 15 верасня Дзень бібліятэк. Гэта дата прымеркавана да дня заснавання галоўнага кнігасховішча краіны – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Афіцыйнае святкаванне Дня бібліятэк сведчыць аб дзяржаўным прызнанні бібліятэкі важным сацыяльным інстытутам, дзейнасць якога дабратворна ўплывае на духоўны, культурны, адукацыйны і інтэлектуальны ўзровень нацыі.

Дзейнасць беларускіх бібліятэк ажыццяўляецца ва ўмовах дзяржаўнай падтрымкі вызначаных прыярытэтных напрамкаў – аўтаматызацыі, каардынацыі ў фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў, інтэграцыі інфраструктуры бібліятэк усіх узроўняў у адзіную бібліятэчную сетку і інфармацыйнае ўзаемадзеянне.

Выстаўка «Храмы часу, памяці, думкі» паказвае бібліятэку як грамадскі інстытут, рысы якога, змест работы і яго маштабы не статычныя, а, насупраць, увесь час мяняюцца і трансфармуюцца, аднак сутнасць бібліятэкі застаецца нязменнай: яна па-ранейшаму – прытулак сусветнай мудрасці, захавальніца рукапісных і кніжных помнікаў пісьменства, аснова навуковай дзейнасці і гарант адукаванасці і культуры грамадства.

Экспазіцыя ўключае каля 200 выданняў па гісторыі бібліятэк і міжбібліятэчным узаемадзеянні, бібліятэчным заканадаўстве і кіраванні, сацыялагічных і навуковых даследаваннях, інавацыях у бібліятэчна-бібліяграфічным абслугоўванні чытачоў, а таксама пра вядомых людзей у галіне бібліятэчнай справы. Асобны раздзел прысвечаны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам