ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт губернатара Саратаўскай вобласці
Вернасць бацькаўшчыне

Інфармацыя для ўсіх: на шляху будаўніцтва грамадства ведаў

Інфармацыя для ўсіх: на шляху будаўніцтва грамадства ведаў
Іншыя навіны

З 10 па 30 лістапада 2008 ў зале дакументаў міжнародных арганізацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ( 2 паверх, пакой 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інфармацыя для ўсіх: на шляху будаўніцтва грамадства ведаў”, прысвечаная Сусветнаму дню інфармацыі.


Гэты дзень адзначаецца штогод 26 лістапада па ініцыятыве Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі (МАІ), якая мае генеральны кансультатыўны статус у эканамічным і Сацыяльным Савеце ААН.

Інфармацыя заўсёды адыгрывала ў жыцці чалавецтва вельмі важную ролю. “Хто валодае інфармацыяй, той валодае светам” – гэтыя словы, што сказаў Уінстан Чэрчыль ў снежні 1943 года, у наш час набываюць яшчэ большую значнасць і актуальнасць.

З сярэдзіны ХХ стагоддзя у выніку сацыяльнага прагрэсу і бурлівага развіцця навукі і тэхнікі роля інфармацыі невымерна ўзрасла. Са з’яўленнем камп’ютэрных камунікацыйных сістэм адбыўся якасны скачок ў развіцці інфармацыйнага асяроддзя. Адкрыліся новыя магчымасці доступу да рэгіянальнага, дзяржаўнага і сусветнага інфармацыйнага фонду, інфарматызацыя закранула ўсе віды і галіны чалавечай дзейнасці. З’явілася і стала развівацца сусветная сетка інтэрнет, якую па значнасці ўплыву на наша жыццё можна смела аднесці да найбольш значных адкрыццяў чалавецтва.

Выстава, якая прапануецца чытачам, налічвае каля 60 дакументаў, якія раскрываюць праблемы станаўлення сусветнага інфармацыйнага грамадства як чарговай прыступкі грамадскага і навукова-тэхналагічнага развіцця.

Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага Саюзу, Савету Еўропы і г.д.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Экспазіцыя ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • інфармацыя і фарміраванне інфармацыйнага грамадства;
  • праграма ЮНЕСКА “Інфармацыя для ўсіх”. Сусветны саміт па інфармацыйным грамадстве; свабода інфармацыі і забеспячэнне доступу да інфармацыі;
  • інфармацыйная глабалізацыя і міжнароднае супрацоўніцтва;
  • развіццё інфармацыйных тэхналогій;
  • інфармацыйная культура асобы.

Выстава будзе цікавая для спецыялістаў у галіне эканамічнай і сацыяльнай інфарматыкі, палітолагаў, сацыёлагаў, работнікаў інфармацыйнай і бібліятэчнай сферы, даследчыкаў СМІ, а таксама ўсіх, хто цікавіцца праблемамі інфармацыйнага грамадства.

Спасылкі на інтэрнет-рэсурсы

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

2 Май 2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам