ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Глабалізацыя - новая парадыгма развіцця
Сын зямлі

Інавацыі - шлях да поспеху

Інавацыі - шлях да поспеху
Іншыя навіны

З 3 студзеня па 29 лютага 2008 года ў зале перыядычных выданняў (пакой 106) праходзіць тэматычная выстаўка "Інавацыі - шлях да поспеху".


Пераход на інавацыйны шлях развіцця мае велізарнае значэнне для Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Наша дзяржава актыўна супрацоўнічае з замежнымі краінамі, а значыць, павінна стаць раўнапраўным партнёрам і дайстойным канкурэнтам на сусветным рынку. Павышэнне канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі магчыма толькі пры ўмове распрацоўкі нацыянальнай інавацыйнай сістэмы. Менавіта таму быў распрацаваны праект Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гг.

У прадстаўленым на выстаўцыартыкуле старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіям Рэспублікі Беларусь У.Я. Мацюшкова акрэслены мэты і задачы дадзенай праграмы, сярод якіх стварэнне інавацыйнай, канкурэнтаздольнай, навукаёмістай, энергазахавальнай і сацыяльна-арыентаванай стабільнай эканомікі і, як вынік, павышэнне якасці жыцця беларусаў.
Матэрыялы выстаўкі знаёмяць з інавацыйнымі ідэямі і распрацоўкамі беларускіх навукоўцаў, якія знайшлі сваё ўвасабленне ў розных сферах жыцця грамадства: эканоміцы, сельскай гаспадарцы, энергетыцы, адукацыі, медыцыне, будаўніцтве.
Экспазіцыя налічвае больш за 40 публікацый з перыядычных выданняў.

Кантактны тэлефон 293-25-87
Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам