ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Адкрыццё кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”
Кніжныя людзі

Фундаментальная бібліятэка БДУ: 95 гадоў на службе ўніверсітэцкай адукацыі

Фундаментальная бібліятэка БДУ: 95 гадоў на службе ўніверсітэцкай адукацыі
Іншыя навіны

5 кастрычніка ў бібліятэцы (2-гі паверх, кальцавы калідор) прайшло ўрачыстае адкрыццё выстаўкі “Фундаментальная бібліятэка БДУ: 95 гадоў на службе ўніверсітэцкай адукацыі”.


Экспазіцыя адлюстроўвае гісторыю стварэння бібліятэкі і яе дзейнасць на сучасным этапе.

Першая частка выстаўкі – гістарычная – распавядае пра арганізацыю Беларускай дзяржаўнай і ўніверсітэцкай бібліятэкі і ахоплівае перыяд 1922–1925 гг. Значная частка экспазіцыі прысвечана першаму рэктару Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ) Уладзіміру Іванавічу Пічэту, які адыграў вялікую ролю ў фарміраванні бібліятэчных фондаў. Прадстаўлены прыжыццёвыя выданні прац рэктара, кнігі вядомых вучоных з дароўнымі надпісамі, а таксама разнастайныя выданні, прысвечаныя яго жыццю і дзейнасці: кнігі, дысертацыя, біябібліяграфічны паказальнік, СД-дыск.

У экспазіцыі прадстаўлены кнігі з калекцый, перададзеных Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы пасля вылучэння яе ў самастойную арганізацыю ў 1926 г.

Сярод экспанатаў пачэснае месца займаюць найбольш каштоўныя выданні з фондаў ФБ БДУ: “Шесть писем о республике” Жана Бадэна (1580), “Арифметика” Л. Магніцкага (1703), “Словарь белорусского наречия” І.І. Насовіча (1870) з аўтографам аўтара, факсімільнае выданне “Лицевого летописного свода” Івана Грознага, мініяцюрныя выданні і ўзоры паліграфічнага майстэрства XIX – пачатку XX ст.

Адзін з раздзелаў выстаўкі прысвечаны дырэктарам бібліятэкі. Пра іх дзейнасць расказваюць не толькі фотадакументы, але і кнігі, падораныя ім або напісаныя імі. Кніга І.У. Арахоўскай “Библиотечные тайны” прысвечана яе роднай бібліятэцы, супрацоўнікам і чытачам.

Цэнтральную частку экспазіцыі складаюць вучэбныя выданні як аснова фонду ўніверсітэцкай бібліятэкі. Экспануюцца дарэвалюцыйныя выданні прафесараў БДУ, падручнікі з уладальніцкімі знакамі, шматлікія серыйныя вучэбныя выданні БДУ, а таксама расійскія падручнікі з серыі “Классический университетский учебник”, падораныя рэктарам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта да 85-годдзя ўніверсітэта.

Навуковыя выданні прадстаўлены першымі выпускамі прац БДУ, вучоных запісак і ўніверсітэцкіх перыядычных выданняў. Асаблівы трэпет выклікаюць першыя дысертацыі – аддрукаваная на пішучай машынцы ў 1936 г. і напісаная ад рукі ў 1941 г.

Асабліва каштоўныя кнігі з аўтографамі і словамі ўдзячнасці ў адрас бібліятэкі ад выкладчыкаў і выпускнікоў універсітэта – рэктара БДУ акадэміка С.У. Абламейкі, народных пісьменнікаў Н. Гілевіча, Г. Барадуліна, Г. Бураўкіна.

Важны кірунак дзейнасці бібліятэкі ВНУ – гэта пазавучэбная работа са студэнтамі, якая прадстаўлена двума аб’яднаннямі: кінаклубам “Фруза” і клубам аматараў мастацкага слова “Клумба”.

Завяршаюць экспазіцыю матэрыялы, прысвечаныя дзейнасці Каардынацыйнага і метадычнага цэнтра бібліятэк УВА Беларусі. Прадстаўлены зборнікі матэрыялаў канферэнцыі “Менеджмент вузовских библиотек”, нарматыўныя дакументы.

Выстаўка, багата ілюстраваная фатаграфіямі і прадукцыяй з універсітэцкай сімволікай, падрыхтавана сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.

Кантактны тэлефон: (8 017) 209 50 41.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам