ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прэзентацыя новых тэхналогій у стварэнні электронных архіваў
Ад рускамоўнага 8-класніка да народнага паэта

Дар Кітайскай Народнай Рэспублікі

Дар Кітайскай Народнай Рэспублікі
Іншыя навіны

З 18 лютага па 30 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (3-ці паверх, кальцавы калідор) арганізавана выстаўка выданняў, перададзеных нам у дар Кітайскай Народнай Рэспублікай.


У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі захоўваецца больш як 5 000 дакументаў, так або інакш звязаных з Кітайскай Рэспублікай. Гэта кнігі, альбомы, відэазапісы, ноты, карты, аўтарэфераты дысертацый, гука- і відэазапісы, электронныя дакументы.

Цеснае эканамічнае і палітычнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі адлюстроўваецца ў павышанай цікавасці да пяцітысячагадовай гісторыі і культуры Кітая. Выданні дапамагаюць у вывучэнні кітайскай гісторыі, культуры, мастацтва, літаратуры, палітыкі і эканомікі.

11 лютага 2015 года ў рамках адкрыцця ХХIІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу прадстаўнікі Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітайскай Народнай Рэспублікі перадалі бібліятэцы больш як 500 выданняў.

Вялікая частка дару прадстаўленая ў экспазіцыі, якая знаходзіцца на 3-м паверсе кальцавога калідора. Гэта выданні аб гісторыі, палітыцы, адукацыі, ваеннай справе, мастацтве і культуры Кітая.

Пасля дэманстрацыі падораныя кнігі стануць даступнымі шырокаму кругу чытачоў.

Кантактныя тэлефоны: (8 017) 293 23 86, 293 29 80.

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам