ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Візіт міністра культуры Рэспублікі Беларусь
Рыхтуемся да экзаменаў

Беларусь літаратурная

Беларусь літаратурная
Іншыя навіны

Нягледзячы на сумныя прагнозы і прадказанні, беларуская мова і літаратура працягваюць жыць і развівацца. Доказам гэтага служыць прапанаваная ўвазе наведвальнікаў бібліятэкі тэматычная кніжная выстаўка.


Структурна экспазіцыя падзелена на некалькі частак, першую з якіх складаюць серыйныя выданні апошніх гадоў: «Беларускі кнігазбор», «Залатое пяро», «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі», «Вера. Надзея. Любоў», «Беларусь літаратурная», «Беларуская проза XXI стагоддзя», «Беларуская паэзія XX стагоддзя», «Дэбют», «Бібліятэка школьніка» і інш. Асобным падраздзелам прадстаўлена беларуская драматургія.

Другая частка выстаўкі прысвечана сучаснаму беларускаму літаратуразнаўству. У гэтым раздзеле разглядаецца літаратурны працэс Беларусі ў сусветным кантэксце. Калектыўныя манаграфіі прапануюць уважлівы аналіз шматлікіх твораў і асаблівасцей творчага стылю сучасных пісьменнікаў. Сабраныя тут даведнікі, літаратуразнаўчыя слоўнікі, дапаможнікі ў форме пытанняў і адказаў, перыядычныя выданні і іншыя экспанаты разлічаны на старшакласнікаў і абітурыентаў, студэнтаў, настаўнікаў і выкладчыкаў – усіх, каго цікавяць праблемы развіцця беларускага мастацкага слова.

Выстаўка размешчана на 2-м паверсе кальцавога калідора і будзе доўжыцца да 20 жніўня.

Кантактны тэлефон: 293-28-86.

 

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам