ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае У.В. Гніламёдаву
Разам у электроннае стагоддзе: мы і камп’ютар

Беларусь і ЮНІСЕФ – грані супрацоўніцтва

Беларусь і ЮНІСЕФ – грані супрацоўніцтва
Іншыя навіны

З 8 студзеня па 6 лютага ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) ладзіцца кніжная выстаўка “Беларусь і ЮНІСЕФ – грані супрацоўніцтва”, прысвечаная 60-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНІСЕФ.


Дзіцячы фонд Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ЮНІСЕФ) быў створаны ў 1946 г. па рашэнні Генеральнай Асамблеі ААН для дапамогі дзецям, пацярпелым у Другой сусветнай вайне. З 1953 г. арганізацыя ўваходзіць у сістэму ААН як спецыялізаваная ўстанова, дзейнасць якой прысвечана абароне і падтрымцы праў дзяцей усяго свету на бяспечнае, здаровае і шчаслівае дзяцінства.

ЮНІСЕФ працуе ў больш як 190 краінах. Яго цікавяць усе бакі жыцця дзіцяці – здароўе, адукацыя, годнасць, абарона. Дзіцячы фонд ААН перакананы, што прагрэс немагчымы без падтрымання асяроддзя, спрыяльнага паўнавартаснаму развіццю кожнага дзіцяці, і будуе сваю дзейнасць, засноўваючыся на гэтай гуманістычнай пазіцыі. ЮНІСЕФ заклікае да супрацоўніцтва палітыкаў і розныя дзяржаўныя і міжнародныя арганізацыі, праводзіць і падтрымлівае праграмы, накіраваныя на абарону здароўя і жыцця дзяцей, іх фізічнае і інтэлектуальнае развіццё.

Фонд не атрымлівае фінансавання ад Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і цалкам залежыць ад добраахвотных ахвяраванняў. Дзіцячы фонд ААН падтрымліваюць індывідуальныя, карпаратыўныя і ўрадавыя донары. Акумулюючы сродкі, якія паступаюць з усяго свету, ЮНІСЕФ накіроўвае іх на праграмы падтрымкі дзяцей, забяспечвае іх самым неабходным, дапамагае ствараць нармальныя ўмовы жыцця для іх і іх сем’яў.

Фонд займаецца праблемамі дзяцей, якія апынуліся ў неспрыяльных умовах, ахвярамі войнаў і іншых відаў насілля, стыхійных бедстваў і крайняй беднасці. Да прыярытэтных задач Дзіцячага фонду ААН адносяцца садзейнічанне развіццю дзяцей у раннім узросце, дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, прафілактыка хвароб, асабліва ВІЧ/СНІДу, падтрымка і абарона праў дзяцей.

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) з 1953 г. У 1997 г. у Мінску было адкрыта Прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Рэспубліцы Беларусь. 14 снежня 2007 г. у Нью-Ёрку падпісана Асноўнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Дзіцячым фондам ААН, накіраванае на стварэнне неабходных прававых умоў і гарантый для эфектыўнай дзейнасці ЮНІСЕФ у Беларусі. У перыяд 1994–1995 і 2004–2006 гг. Беларусь з’яўлялася членам кіруючага органа ЮНІСЕФ – Выканаўчага савета. У 2009 г. Беларусь у чарговы раз абрана ў Выканаўчы савет ЮНІСЕФ на перыяд 2010–2012 гг.

Супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з ЮНІСЕФ ажыццяўляецца на праграмнай аснове. У дадзены перыяд рэалізуецца Краінавая праграма ЮНІСЕФ для Беларусі на 2011–2015 гг. – рамачны дакумент, які вызначае стратэгічныя напрамкі супрацоўніцтва ЮНІСЕФ і ўрада.

У рамках Краінавай праграмы распрацоўваюцца і рэалізуюцца праекты, што дазваляюць удасканальваць заканадаўства па абароне праў дзяцей, вывучаць і адаптаваць перадавы замежны вопыт, укараняць новыя тэхналогіі працы, павышаць прафесійны ўзровень спецыялістаў, якія працуюць з дзецьмі.

ЮНІСЕФ рэалізуе ў Беларусі шэраг праектаў міжнароднай тэхнічнай і гуманітарнай дапамогі, накіраваных на падтрымку нацыянальных планаў і прыярытэтаў у сферы абароны мацярынства і дзяцінства, забеспячэння сацыяльнай абароны сям’і, забеспячэння праў дзіцяці, прафілактыкі ВІЧ/СНІДу.

У экспазіцыі прадстаўлена звыш 60 дакументаў на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН, брашуры, буклеты.

Выстаўка складаецца з наступных раздзелаў:

  • Нацыянальныя і міжнародныя прававыя дакументы па абароне праў дзіцяці.
  • ЮНІСЕФ: гісторыя і сучаснасць.
  • Дзейнасць ЮНІСЕФ у Беларусі.

Экспазіцыя прызначана для педагогаў, юрыстаў, сацыёлагаў, работнікаў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры, а таксама для ўсіх, хто не раўнадушны да будучыні нашых дзяцей.

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 27 34.

Карысныя спасылкі

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам