ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Запрашаем да ўдзелу ў навукова-практычнай канферэнцыі “Электронная культура”
Народнай песні чысты гук

“Здароў, Паўлюк”: лекцыя Ганны Севярынец да 115-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса

“Здароў, Паўлюк”: лекцыя Ганны Севярынец да 115-годдзя з дня нараджэння Паўлюка Труса
Іншыя навіны

Працягваецца серыя мерапрыемстваў праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які ладзіць да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання “Маладняк” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і часопісам “Маладосць”.

13 мая ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры літаратуразнаўца, настаўніца, архівіст і пісьменніца Ганна Севярынец пазнаёміла слухачоў з жыццём і творчасцю аднаго з самых таленавітых паэтаў беларускай літаратуры 1920-х гг., сябра літаратурнага аб’яднання “Маладняк” з 1925 г. Паўлюка (Паўла Адамавіча) Труса (1904–1929).

6 мая адзначалася 115-годдзе з дня яго нараджэння. З дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі з выявамі Мінска 1920-х гг., партрэтамі літаратараў-маладнякоўцаў і музыкай Дунаеўскага лектар стварыла адпаведны настрой і атмасферу таго часу. На працягу лекцыі прагучаў урывак з вельмі папулярнага тады раманса “Кирпичики”, які П. Трус перарабіў у песню для студэнтак Белпедтэхнікума. Паэт сам быў удзельнікам студэнцкага хору, акцёрам, ставіў п’есы, маляваў дэкарацыі, рэдагаваў насценную газету, апрацоўваў фальклорна-паэтычныя матэрыялы для кампазітараў Н. Сакалоўскага, Р. Пукста і інш.

Пры жыцці выйшлі толькі два яго зборнікі – “Вершы” (1925) і “Ветры буйныя” (1927).

Як пісаў Адам Бабарэка, “Паўлюк Трус – гэта крыніца з беларускіх нетраў, гэта буйны вецер ад маладога жыцця”. Яго творы вырастаюць з прыроднай глебы і фальклору, яны як зіхоткая паўнаводная рака, якая цячэ не з пэўнай мэтай, а толькі таму, што мае выток.

Паўлюк Трус памёр ад тыфу напрыканцы лета 1929 г., было яму ўсяго дваццаць пяць гадоў. Гэта першая смерць у маладой савецкай літаратуры не пакінула раўнадушным нікога. Хаваў яго ўвесь Мінск. У ганаровай варце стаялі Купала, Колас, Гарэцкі, Крапіва, Бядуля, Чорны, Глебка і іншыя пісьменнікі. Многія з яго сяброў па літаратуры будуць пахаваны ў 30-я зусім інакш – без некралогаў, ганаровай варты, аркестра і высокіх прамоў.

Да юбілейнай даты ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі падрыхтавана выстаўка кніг і фотаздымкаў Паўлюка Труса.

Больш падрабязна з жыццёвым і творчым лёсам паэта можна пазнаёміцца ў артыкуле Г. Севярынец “Здароў, Паўлюк!”, які выйдзе ў межах сумеснага праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” ў № 5 часопіса “Маладосць”.

Матэрыял прадастаўлены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам