ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
Стварыце навагодні настрой з агляднай пляцоўкай!
Як зберагчы кнігі?

Ствараецца вiртуальная база, прысвечаная творчасцi «Маладняка»

Ствараецца вiртуальная база, прысвечаная творчасцi «Маладняка»
Іншыя навіны

28 лiстапада 1923 года ў мiнскiм камсамольскiм клубе «КIМ» сабралiся шэсць маладых пiсьменнiкаў: Мiхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровiч, Язэп Пушча – i вырашылi стварыць лiтаратурнае аб'яднанне, якое ўвойдзе ў гiсторыю беларускай лiтаратуры пад назвай «Маладняк».

Здавалася б, да 100-годдзя ўтварэння гэтага першага на тэрыторыi Беларусi прафесiйнага лiтзгуртавання яшчэ далёка, а Нацыянальная бiблiятэка ў супрацоўнiцтве з партнёрамi ўжо рэалiзуе праект «На хвалi часу, у плынi жыцця», прывязаны да юбiлею. Цi не зарана?

Насамрэч гэта была вельмi добрая iдэя. Да юбiлею арганiзатары праекта плануюць стварыць шыкоўную iнфармацыйную базу, прысвечаную «Маладняку». Усё ж гэта лiтаратурная арганiзацыя адыграла вялiкую ролю ў развiццi беларускай лiтаратуры ХХ стагодддзя. Тут пачыналi творчы шлях многiя класiкi, напрыклад, Пятрусь Броўка, Мiхась Лынькоў, Уладзiмiр Дубоўка, Пятро Глебка i iншыя. На пiку свайго развiцця лiтаратурнае аб'яднанне збiрала да 500 сяброў. Яго фiлiялы стваралiся ў гарадах i мястэчках. Аб'яднанне займалася выхаваўчай работай сярод моладзi, выяўляла таленты, наладжвала лiтаратурныя сувязi з пiсьменнiкамi iншых рэспублiк. «Маладнякоўцы» верылi, што iх дзейнасць неабходная, бралi на сябе мiсiю па стварэннi новай нацыянальнай лiтаратуры.

Не ўся спадчына, якую нам пакiнулi пiсьменнiкi тых часоў, вывучана i перапрацавана. Трэба не толькi аддаць данiну павагi творцам з «Маладняка», але i паглядзець, як мы можам выкарыстаць гэтыя лiтаратурныя багаццi для асэнсавання жыцця, гiсторыi, менталiтэту беларусаў.

Новы фармат

Праект «На хвалi часу, у плынi жыцця» – сумесная работа Нацыянальнай бiблiятэкi, Дзяржаўнага музея гiсторыi беларускай лiтаратуры, Беларускага дзяржаўнага архiва-музея лiтаратуры i мастацтва i Выдавецкага дома «Звязда» (у прыватнасцi, часопiса «Маладосць»).

– Мы аб'ядноўваем самыя розныя iнiцыятывы, звязаныя з пiсьменнiкамi-«маладнякоўцамi», чые юбiлеi ўжо былi адзначаны, – заўважыў намеснiк генеральнага дырэктара па навуковай рабоце i выдавецкай дзейнасцi Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi Алесь Суша. – На розных пляцоўках ладзiлiся выстаўкi, праводзiлiся круглыя сталы i канферэнцыi, ладзіліся вечарыны, выдавецкiя праекты... Ахоплiваючы такi вялiкi абсяг, мы працягваем пошукi форм падачы традыцыйнага матэрыялу, каб ён кранаў сэрцы людзей. Прычым трансфармацыя ў рабоце бiблiятэкi пачалася не ў час пандэмii, а значна раней.

Iнтэрнэт-праект, якi ствараецца на базе партала «Нацыяналкi», дазваляе шырока прадставiць жыццё i творчасць класiкаў. Тут iмкнуцца паказаць iх творы, прыжыццёвыя публiкацыi, архiўныя дакументы, фатаграфii з фондаў бiблiятэкi, архiваў, музеяў, многiя з якiх раней нiдзе не друкавалiся. Збiраюцца аўдыя- i вiзуальныя матэрыялы, падаюцца звесткi наратыўнага характару: апiсаннi, успамiны, лiставаннi. Увесь гэты матэрыял канцэнтруецца ў адным месцы, i карыстальнiку ў далейшым не спатрэбiцца па кроплi збiраць звесткi па розных установах.

Выхад у вiртуальную прастору дазволiў значна пашырыць аўдыторыю. Маштабны лiтаратурны праект, прысвечаны пiсьменнiкам-«маладнякоўцам», абудзiў цiкавасць да лiтаратуры 20–30-х гадоў мiнулага стагоддзя ў маладога пакалення. Так, на конкурс iнтэрнэт-чытальнiкаў «О Беларусь, мая шыпшына», што ладзiцца ў межах гэтага маштабнага праекта, паступiла ўжо больш за 700 творчых работ удзельнiкаў рознага ўзросту з усiх абласцей Беларусi i нават з замежжа.

Падарунак вiртуальным даследчыкам

Працягвае напаўняцца новымi звесткамi iнфармацыйная база. На сайце Нацыянальнай бiблiятэкi прадстаўлены часопiсы, альманахi i кнiгi асобных аўтараў – сяброў «Маладняка». Ствараюцца асобныя вiртуальныя старонкi, прысвечаныя пэўным асобам. У межах праекта ўжо пададзены матэрыялы, якiя збiралiся да юбiлеяў Валерыя Маракова, Адама Бабарэкi, Уладзiмiра Дубоўкi, Кузьмы Чорнага, Уладзiмiра Хадыкi. А ў гэтым месяцы быў прэзентаваны вiртуальны раздзел, прысвечаны 115-годдзю выдатнага беларускага паэта, празаiка, нарысiста, крытыка Яна Скрыгана.

На гэтыя iнтэрнэт-старонкi варта завiтаць, каб даведацца не толькi пра вядомыя факты накшталт таго, што Ян Скрыган узяў удзел у стварэннi 12-томнiка Беларускай савецкай энцыклапедыi, за што атрымаў дзяржаўную прэмiю, але i раней невядомыя старонкi яго бiяграфii. Багата матэрыялу прадставiла дачка пiсьменнiка Галiна Скрыган: унiкальныя фатаграфii, дакументы, кнiгi. Тут вы зможаце пазнаёмiцца з творамi, якiя захоўваюцца ў фондзе Нацыянальнай бiблiятэкi, у тым лiку з васьмю паўнатэкставымi дакументамi, якiя можна спампаваць, не выходзячы з дому, сабе на камп'ютар. Акрамя гэтага, пададзены i пераклады пiсьменнiка. Супрацоўнiкi падрыхтавалi прыжыццёвы спiс публiкацый Яна Скрыгана, што выходзiлi ў перыядычным друку i захоўваюцца ў фондах бiблiятэкi. Даюцца звесткi, у якiх мастацкiх зборнiках друкавалiся творы пiсьменнiка. Змешчаны тут i крытычныя артыкулы, прысвечаныя яго творчасцi. Вельмi цiкавыя падраздзелы, што знаёмяць нас з творчай лабараторыяй мастака. Так, у час работы над творам аўтар мог ствараць некалькi варыянтаў. Напрыклад, у архiве-музеi лiтаратуры i мастацтва захоўваецца пяць варыянтаў апавядання «Два немцы», два з iх алiчбаваныя для сайта. Магчыма, вам захочацца паглядзець i заключэнне да рукапiсу Петруся Броўкi «Калi злiваюцца рэкi» – Ян Скрыган сябраваў з Броўкам, па запрашэннi якога далучыўся да работы ў выдавецтва БелСЭ, i па яго ж асабiстай просьбе рэдагаваў рукапiс яго эпапеi. Наступны падраздзел – лiсты i рэчы Яна Скрыгана. Сюды ўвайшла перапiска пiсьменнiка з Янкам Брылём, Максiмам Танкам. Супрацоўнiкi Нацыянальнай бiблiятэкi наладзiлi кантакт i з гiсторыка-краязнаўчым музеем «Бацькаўшчына», якi знаходзiцца ў аграгарадку Каменка Капыльскага раёна i можа пахвалiцца цудоўнымi экспанатамi, сярод якiх даматканыя паясы i кiёчкi, якiя выразаў Янка Скрыган i дарыў сябрам...

Цяпер вы ўяўляеце, якую неверагодную работу неабходна было здзейснiць арганiзатарам праекта «На хвалi часу, у плынi жыцця», колькi сабраць разнастайнай iнфармацыi! I iм гэта сапраўды ўдалося.

Аўтар публікацыі: Алена Дзядзюля.
Крыніца: Звязда

Навіны

26 Сту 2021

“Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь выдала персанальную энцыклапедыю “Уладзімір Караткевіч”. Аддрукавана кніга ў 65, 45 улікова-выдавецкіх аркушаў тыражом 1 000 экзэмпляраў на ААТ “Паліграфкамбінат імя Якуба Коласа”.

Навіны бібліятэк

#BelBookChallenge прапануе: кніга, дзе ён яе кахае, а яна яго не

27 Сту 2021

BelBookChallenge працягвае адшукваць літаратуру для цікавага чытання! У гэты раз падрыхтуйце свае насоўкі і ўвесь запас суперажывання: наша тэма заўжды актуальная і знаходзіць водгук ў сэрцах літаральна кожнага чытача. Сёння мы падабралі для вас кнігі, дзе ён яе кахае, а яна яго не – і наадварот, бо мы за роўнасць ва ўсім. Нават ў неўзаемным каханні.

Блог прафесійнага чытача

Размешчана праграма навукова-практычнага семінара “Шляхамі маладнякоўцаў”

26 Сту 2021

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў: 135-годдзю Змітрака Бядулі (1886–1941) і 120-годдзю Міхася Зарэцкага (1901–1937).

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

23 Сту 2021

23 студзеня на відэасэрвісе VOKA адбудзецца трансляцыя спектакля Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі “Кар’ера доктара Рауса”. Ён пастаўлены па п’есе Віктара Марціновіча, галоўным героем якой з’яўляецца Францыск Скарына.

Навіны бібліятэк

Стваральнік “Маладняка”: новы віртуальны раздзел да 115-годдзя Андрэя Александровіча

22 Сту 2021

У 2021 годзе мы працягваем плённую працу над сумесным праектам “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які парадуе карыстальнікаў новымі цікавымі матэрыяламі і навінамі. Праект ажыццяўляе Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Бібліятэкарам
111