Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае працу ў аддаленым рэжыме і прапануе выкарыстаць паслугу “Электронная дастаўка дакументаў”.
Застаючыся дома, вы можаце атрымаць лічбавыя копіі артыкулаў з часопісаў і газет, фрагменты з кніг, якія захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Для афармлення замовы неабходна:
- Зарэгістравацца на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Аформіць заказ
- Аплаціць
- Атрымаць копію па электроннай пошце
Тэрмін выканання заказаў ад 1 да 3 рабочых дзён.
Больш падрабязна пра паслугу ЭДД глядзіце ў відэаўроку.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 29 14, (8 017) 293 27 14.
E-mail: edd@nlb.by
Матэрыял прадстаўлены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў.