ГалоўнаяНавіныАўтарскі погляд
Які лёс беларускіх прыватных бібліятэк?
Нацыянальная бібліятэка далучылася да дзён расійскай духоўнай культуры

Палюбіць беларускую камедыю: да 100-годдзя са дня нараджэння літаратуразнаўцы Якуба Усікава

Палюбіць беларускую камедыю: да 100-годдзя са дня нараджэння літаратуразнаўцы Якуба Усікава
Іншыя навіны

20 верасня споўнілася б 100 год са дня нараджэння беларускага літаратуразнаўцы, крытыка і педагога Якуба Усікава. Сваю навуковую дзейнасць ён прысвяціў беларускай драматургіі, у прыватнасці, камедыі.

У беларускай медыйнай і навуковай прасторы больш увагі надаецца класічнай і сучаснай прозе, паэзіі, а вось драматургія нібыта заўсёды застаецца ў ценю і выходзіць з яго падчас гучных тэатральных прэм’ер у краіне. Менавіта драматургічная творчасць беларускіх аўтараў стала цэнтрам увагі даследаванняў Якуба Усікава ў другой палове ХХ стагоддзя: “Драматургія мае свае, адметныя, глыбока спецыфічныя асаблівасці, якіх не мае ніводная іншая форма славеснай творчасці”.

За плячыма Якуба Кірылавіча была аспірантура пры Інстытуце мовы, літаратуры і фальклору Акадэміі навук Беларусі. З 1948 года ён працаваў загадчыкам кафедры Магілёўскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Яго студэнты ўзгадваюць, што “гэта быў лектар ад бога”. За годы навуковай працы ён выдаў шэраг кніг і артыкулаў, прысвечаных драматургіі, гістарычнаму развіццю жанраў, а таксама творчасці нашых вядомых класікаў – Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка і інш. “Нікому з пісьменнікаў не даводзіцца атрымліваць столькі крытычных папрокаў, колькі выпадае іх на долю драматургаў, асабліва камедыёграфаў”.

Даследаванні Якуба Кірылавіча цікавыя тым, што ён аналізаваў творчасць драматургаў не толькі з літаратурнага пункту гледжання, але і ў сацыяльным кантэксце савецкага часу. Гэта дазваляе нам убачыць творы другой паловы ХХ стагоддзя як частку гістарычнага працэсу, арганічнае адлюстраванне рэчаіснасці мінулага часу. Таксама Усікаў звяртаў увагу на тэатральнае жыццё краіны і ўплыў перыёдыкі на развіццё літаратурнай творчасці.

Прапануем пазнаёміцца з вядомымі кнігамі Якуба Усікава, замовіць якія можна праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі.

20190920_135311_resize.jpg

“Ніхто з беларускіх драматургаў не раскрыў так глыбока ўнутраны свет працоўнага чалавека, не паказаў так асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў, як гэта зрабіў Кандрат Крапіва”.

“Чалавек засмяяўся… І нам самім, хоць мы яшчэ не ведаем прычыны яго смеху, неяк міжвольна становіцца весялей, сэрца поўніцца слодычнай, прыемнай цеплынёй, хочацца хутчэй пранікнуць у тайны смешнага, каб пасмяяцца разам…”

20190920_135427_resize.jpg

“Творчы вопыт пісьменнікаў-драматургаў зусім недастаткова даследуюцца, бадай не абагульняецца. Думаецца, такое стаўленне да новых твораў, да новых імёнаў мяжуе з абыякавасцю да развіцця аднаго з важнейшых відаў мастацкай літаратуры. З гэтым ніяк нельга мірыцца”.

20190920_135351_resize.jpg

“Наўрад ці знойдзецца тэатральна-драматургічны жанр, які карыстаўся б такім поспехам у гледача, як камедыя. Чалавек любіць смяяцца. Ён па натуры сваёй вялікі аптыміст і заўжды верыць у свае сілы, у свае магчымасці. А смех якраз і ёсць выяўленне сілы”.

20190920_135458_resize.jpg

“Творчасць Андрэя Макаёнка – самабытная з’ява ў беларускай савецкай літаратуры. Пісьменнік валодаў рэдкім талентам сатырыка-камедыёграфа і баявітым, наступальным характарам, што і абумовіла выключнасць, фенаменальсць яго асобы”.

Аўтар публікацыі: Яна Паляшчук.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Святло зоркі, вернутае праз стагоддзе

22 Кас 2019

17 кастрычніка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”, адна з чатырох запланаваных да 120-годдзя таленавітага літаратуразнаўцы.

Аўтарскі погляд

14 Май 2008

Вялікі ўклад у развіццё літаратурнай бібліяграфіі краіны, распрацоўку яе методыкі, даследаванне жыцця і творчасці славутага беларускага паэта М. Багдановіча ўнесла выдатны бібліёграф, літаратуразнаўца, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ніна Барысаўна Ватацы (14.05.1908 – 03.08.1997).

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

“Мінскае жыццё” на старонках газеты “Звон”

22 Кас 2019

У Беларусь польская інтэрвенцыя пачалася ў канцы лютага 1919 года. Палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польскай дзяржавы на чале з Юзэфам Пілсудскім разглядала Беларусь у якасці яе неад'емнай часткі. Ужо ў першай палове сакавіка 1919 г. польскімі войскамі былі захоплены гарады Брэст, Слонім, Ваўкавыск, Скідзель, Шчучын, Пінск. Праз месяц польскія войскі ўзнавілі наступленне. У ноч на 17 красавіка яны прарвалі Заходні фронт і захапілі Ліду і Баранавічы, а 21 красавіка – Вільню.

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

“Гадзіна музыкі” адкрывае новы сезон

21 Кас 2019

Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрываюць новы сезон інтэрактыўных лекцый “Беларуская музыка ў сусветнай мастацкай прасторы”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сустрэча з Адамам Бабарэкам

18 Кас 2019

17 кастрычніка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” адбылася лекцыя Ганны Севярынец “Крытык і сусвет. Адам Бабарэка, літаратура і літаратары”.

Навіны бібліятэк

111