ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Заняткі “Дзіцячая кніжная ілюстрацыя”
Больш пляцовак – больш наведвальнікаў

Экскурсія, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу

Экскурсія, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу
Іншыя Навіны

26 студзеня ў бібліятэцы ў рамках праекта “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” адбылася экскурсія для навучэнцаў сярэдняй школы № 111 г. Мінска, прысвечаная класіку беларускай літаратуры, вядомаму празаіку, паэту і драматургу Уладзіміру Караткевічу.

Падчас экскурсіі дзеці пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследавалі прынцып працы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага пісьменніка.

Частка экскурсіі традыцыйна прайшла ў інтэрактыўным фармаце. Экскурсантам была прадэманстравана мультымедыйная прэзентацыя пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча і тэматычная кніжная выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дзеці даведаліся пра новыя цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка, паўтарылі і замацавалі пройдзены ў школе матэрыял, а таксама праверылі свае веды пра творчасць пісьменніка і гісторыю роднага краю падчас выканання творчых заданняў.

У Год малой радзімы ўвазе навучэнцаў таксама былі прапанаваны выданні, прысвечаныя Рагачову – гораду, дзе знаходзіцца дом, пабудаваны дзедам У. Караткевіча Васілём у 1914 годзе, і дзе былі задуманы і напісаны многія знакамітыя творы класіка беларускай літаратуры.

Запрашаем усіх жадаючых на экскурсіі з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаныя жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы, Янкі Маўра, Міхася Зарэцкага, Францыска Скарыны і Марка Шагала.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.


Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам