ГалоўнаяБiблiятэкарамМіжнародны дакументаабмен

Міжнародны дакументаабмен

Нацыянальная бібліятэка Беларусі з 1924 года актыўна супрацоўнічае ў галіне міжнароднага кнігаабмену з буйнымі замежнымі нацыянальнымі, акадэмічнымі, універсітэцкімі, публічнымі і іншымі бібліятэкамі. Гэта дае магчымасць папулярызаваць беларускае друкаванае слова і забяспечваць чытачам бібліятэкі доступ да сучасных сусветных інфармацыйных рэсурсаў.

Сярэдні гадавы аб’ём адпраўленых і атрыманых у рамках міжнароднага кнігаабмену дакументаў складае каля 4 тысяч экзэмпляраў кніг, часопісаў і іншых інфармацыйных крыніц.

На сучасны момант больш за 76 бібліятэк з 30 краін з’яўляюцца партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па міжнародным кнігаабмене.

Аддзел камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прапануе сваім замежным партнёрам наступны 2023–04 (PDF) спіс беларускіх выданняў для абмену.

Сектар дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў

Кантактны тэлефон: (8 017) 293 25 19
E-mail: mko@nlb.by

Бібліятэкарам