ГалоўнаяПаслугiДадатковыя паслугіКаворкінг

Каворкінг

Каворкінг у Нацыянальнай бібліятэцы – гэта крэатыўная працоўная прастора для правядзення групавых (не менш за 2-х чалавек) адукацыйных і культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў некамерцыйнага характару.

У вашым распараджэнні – тры залы на 15, 20 і 22 пасадачныя месцы. Плата за карыстанне заламі не спаганяецца. Сярод дадатковых бонусаў – магчымасць бясплатна замовіць выставу-прагляд літаратуры па тэме мерапрыемства.

Для таго каб скарыстацца заламі каворкінгу, трэба выканаць усяго дзве ўмовы: быць чытачом Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (набыць чытацкі білет можна непасрэдна перад заняткамі, як гэта зрабіць, чытайце тут) і пацвердзіць сваю згоду выконваць правілы карыстання заламі.

Для анлайн-браніравання залаў каворкінгу неабходна азнаёміцца з правіламі.

Правілы

1. Залы каворкінгу не выкарыстоўваюцца для правядзення мерапрыемстваў камерцыйнага характару, любая форма атрымання прыбытку арганізатарам альбо іншым удзельнікам ад правядзення мерапрыемства з’яўляецца парушэннем гэтых правіл.
2. Нацыянальная бібліятэка Беларусі не можа згадвацца ў якіх-небудзь інфармацыйных альбо рэкламных матэрыялах у якасці арганізатара мерапрыемства, якое праводзіцца ў залах каворкінгу.
3. Кожны ўдзельнік групавога мерапрыемства павінен мець білет чытача Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, ведаць і выконваць правілы карыстання Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, правілы пажарнай і электрабяспекі.
4. Заказ на тэматычны падбор літаратуры прымаецца не пазней, чым за 2 дні да даты правядзення мерапрыемства па тэлефоне адпаведнай залы.
5. Браніраванне залаў каворкінгу ажыццяўляецца заказчыкам паслугі толькі ў электроннай форме на партале бібліятэкі і не можа складаць больш за 4 гадзіны ў дзень. Адмена браніравання магчыма не пазней, чым за 2 гадзіны да пачатку мерапрыемства па тэлефоне адпаведнай залы.
6. Група абавязана прытрымлівацца тэрмінаў браніравання залы, заняткі павінны заканчвацца за 5 хвілін да пачатку працы наступнай групы. Падаўжэнне працы магчыма толькі пры адсутнасці жадаючых скарыстацца дадзеным памяшканнем.
7. Удзельнікі мерапрыемства абавязваюцца не выкарыстоўваць рэсурсы, змест якіх супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь; не распаўсюджваць інфармацыю, якая прыніжае гонар і годнасць грамадзян.
8. Удзельнікам мерапрыемства забараняецца прыносіць у залы каворкінгу асабістае абсталяванне (за выключэннем партатыўнай камп’ютарнай тэхнікі), пераўсталёўваць праграмныя сродкі, прымаць ежу і напоі.
9. За парушэнне дадзеных правіл, шматразовую адмену браніравання альбо адмену мерапрыемства без апавяшчэння карыстальнік можа быць пазбаўлены права працаваць у залах каворкінгу.
10. Пры ўзнікненні сітуацый непераадольнага характару, бібліятэка можа ў аднабаковым парадку адмяніць браніраванне залы, загадзя папярэдзіўшы заказчыка.
11. Поўную адказнасць за захаванне гэтых правіл нясе арганізатар мерапрыемства.




Бібліятэкарам