ГалоўнаяБiблiятэкарамBELMARC

BELMARC

Паводле загада Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2006 г. № 193 Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC) і Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення аўтарытэтных/нарматыўных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC/Authorities) рэкамендаваныя ў якасці фарматаў абмену бібліяграфічнымі і аўтарытэтнымі запісамі для бібліятэк – удзельніц у карпаратыўнай каталагізацыі, а таксама як фарматы захоўвання запісаў у зводным электронным каталогу і нацыянальнай базе даных аўтарытэтных запісаў.
Поўныя тэксты фарматаў:

Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення аўтарытэтных/нарматыўных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC/Authorities),
2-я рэдакцыя (2013)
Беларускі камунікатыўны фармат прадстаўлення бібліяграфічных запісаў у машыначытальнай форме (BELMARC),
2-я рэдакцыя (2012)

Поўныя тэксты метадычнай дакументацыі па прымяненні фарматаў BELMARC перадаюцца бібліятэкам Рэспублікі Беларусь бясплатна па пісьму-заяўцы, якое высылаецца на адрас дзяржаўнай установы “Нацыянальная бібліятэка Беларусі” ці па e-mail: belmarc@nlb.by.

Метадычная дакументацыя ўключае інструкцыю па ўжыванні фарматаў BELMARC пры апісанні розных відаў рэсурсаў (кнігі, дакументы міжнародных арганізацый, дэпаніраваныя работы, справаздачы па НДВКР; дысертацыі і аўтарэфераты дысертацый; выяўленчыя матэрыялы; ноты; картаграфічныя матэрыялы; складовая частка рэсурсу) і розных тыпаў аб’ектаў (найменні прадметаў; геаграфічныя назвы і месца як пункт доступу; імёны асоб; імёны арганізацый; родавыя імёны; уніфікаваны загаловак і імя/загаловак; гандлёвыя найменні тавараў і паслуг).

Метадычнае суправаджэнне фармату BELMARC ажыццяўляецца сектарам развіцця сістэмы фарматаў BELMARC аддзела бібліятэчна-інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэл.: (8 017) 293 29 93 (аўтарытэтныя запісы) Пятроўская Зоя Анатольеўна.
Тэл.: (8 017) 293 29 03 (бібліяграфічныя запісы) Шамко Наталля Антонаўна.

Бібліятэкарам