ГалоўнаяБiблiятэкарамУнутрырэспубліканскі абмен і пераразмеркаванне дакументаў

Унутрырэспубліканскі абмен і пераразмеркаванне дакументаў

Фонд унутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў уваходзіць у сістэму фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і ўключае каля 200 тыс. экзэмпляраў універсальных па змесце і розных па відавой прыналежнасці друкаваных дакументаў на беларускай, рускай і замежных мовах.

Храналагічны ахоп дакументаў: з XIX стагоддзя па цяперашні час.

Гэта празмерна дублетныя і няпрофільныя ў адносінах да асноўных фондаў бібліятэкі выданні, прызначаныя для пераразмеркавання і абмену ў сістэме бібліятэк Рэспублікі Беларусь. У ім шырока прадстаўлены кнігі па грамадска-гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, мастацкая літаратура.

Пастаяннымі карыстальнікамі фонду ўнутрырэспубліканскага дакументаабмену і пераразмеркавання аддзела камплектавання фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі з’яўляюцца больш за 100 бібліятэк краіны. У 2023 годзе беларускім бібліятэкам было перададзена больш за 60 тыс. дакументаў.

Звяртаем ўвагу, што на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі рэгулярна выстаўляюцца паказальнікі дакументаў і тэматычныя спісы выданняў, што прапануюцца для пераразмеркавання, а таксама спіс выданняў, неабходных Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Запрашаем да супрацоўніцтва бібліятэкі краіны.

Загадчыца сектара дакументаабмену і пераразмеркавання дакументаў:
Жукоўская Марыяна Вітальеўна
Тэлефон: (8 017) 293 25 83 (унутр. 75 83)
E-mail: jukovskaya@nlb.by

Бібліятэкарам