ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Нацыянальнай бібліятэцы ўстаноўлены сусветныя рэкорды
Падведзены вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

Экскурсія напярэдадні Дня Перамогі

Экскурсія напярэдадні Дня Перамогі
Іншыя навіны

9 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень Перамогі – свята, здабытае ў цяжкіх баях за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

Для жыхароў краіны – гэта не проста святочны дзень, але і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці ўсім, хто набліжаў Вялікую Перамогу.

Напярэдадні такой знакавай даты Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі вязні фашысцкіх лагераў, ветэраны вайны і блакаднікі Ленінграда.

Падчас экскурсіі госці пазнаёміліся з архітэктурай, мастацкім афармленнем будынка, сістэмай замовы, дастаўкі і выдачы літаратуры.

У музеі кнігі ўбачылі арыгіналы кніг Францыска Скарыны і іншыя рарытэтныя выданні і рукапісы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі.

Экскурсанты ўпершыню наведалі бібліятэку, азнаёміліся з выставай “Мова ваеннай ілюстрацыі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Экспазіцыя глыбока ўразіла і пакінула незабыўныя эмоцыі.

Акрамя таго, гасцей чакаў сюрпрыз – яны наведалі аглядную пляцоўку, дзе зрабілі памятныя фота на святочнай фотазоне.

Запрашаем усіх жадаючых на экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Заяўкі прымаюцца з аўторка па суботу з 10.00 да 18.00 па тэлефонах(8 017) 293 29 66293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам