ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”
Функцыянальныя магчымасці электронных сэрвісаў і інструментаў “ZNANIUM”

Экскурсія-квест “Шлях Вялікай Перамогі”

Экскурсія-квест “Шлях Вялікай Перамогі”
Іншыя Навіны

15 мая, у Міжнародны дзень сям’і, Нацыянальную бібліятэку Беларусі наведалі члены Беларускай асацыяцыі шматдзетных бацькоў Першамайскага раёна г. Мінска.

Яны ўзялі ўдзел у экскурсіі-квесце “Шлях Вялікай Перамогі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

2_Eks-kvest_Put_Pobedy.jpg

Экскурсія дала магчымасць сем’ям сумесна правесці вольны час, адпачыць ад паўсядзённых клопатаў, атрымаць уяўленне аб магчымасцях арганізацыі сямейнага адпачынку ў бібліятэцы, і, спадзяёмся, адчуць увагу і падтрымку з боку навакольных.

Падчас экскурсіі госці з дапамогай карт прайшлі маршрут па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і, выкарыстоўваючы электронныя планшэты, выканалі заданні. Экскурсанты пашырылі веды аб знакавых асобах (А. Кіжаватаве, М. Гастэла і інш.) і важных гістарычных месцах, звязаных з вялікай перамогай (Брэсцкай крэпасці, Хатыні і інш.).

Напрыканцы гасцей чакаў сюрпрыз – яны наведалі аглядную пляцоўку, дзе зрабілі памятныя фота на святочнай фотазоне.

4_Eks-kvest_Put_Pobedy.JPG

Запрашаем усіх жадаючых на экскурсіі ў Нацыянальную бібліятэку Беларусі.

Заяўкі прымаюцца з аўторка па суботу з 10.00 да 18.00 па тэлефонах(8 017) 293 29 66293 28 53.

Матэрыял пададзены аддзелам экскурсійна-метадычнай работы.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

31 Май 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кнігі пра вайну бібліятэцы падарыла сям’я з Чалябінска

29 Май 2024

Традыцыйна Нацыянальная бібліятэка Беларусі атрымлівае ў дар кніжныя выданні не толькі ад беларускіх літаратараў, але і ад аўтараў твораў краін блізкага і далёкага замежжа.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы прайшоў Адзіны дзень інфармавання

29 Май 2024

29 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з удзелам дэлегата Усебеларускага народнага сходу ад галіны “Культура”, члена пастаяннай камісіі Мінгарсавета Святланы Вінакуравай.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам