ГалоўнаяМерапрыемствыЖамчужыны Усходу
Вэбінар “Дэзінфекцыя бібліятэчных дакументаў”
Запрашаем на творчыя заняткі “Татаў караблік”

Жамчужыны Усходу

Жамчужыны Усходу
Іншыя мерапрыемствы
13 лютага – 15 мая
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

13 лютага ў галерэі “Лабірынт” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы традыцыйнага кітайскага і карэйскага мастацтва “Жамчужыны Усходу”, прымеркаванай да святкавання Новага года па ўсходнім календары.

У 2024 годзе гэта свята ў Кітаі і Карэі адзначаецца з 10 па 24 лютага. Маштабны праект закліканы пазнаёміць беларускіх гледачоў і гасцей сталіцы з усходняй культурай, яе традыцыямі і своеасаблівасцю.

zamchuzyny_uschodu_14.jpg

У экспазіцыі – традыцыйнае кітайскае і карэйскае мастацтва: кітайскі жывапіс гунбі, карэйскі жывапіс мінхва, а таксама магуфа, се-і і мастацтва каліграфіі. Розныя тэхнікі, напоўненыя складанай сімвалічнай глыбіні і карпатлівых прыёмаў, маюць шмат агульнага. Адухоўленасць і натуральнасць работ, цэласнасць і шматузроўневасць ліній, лаканічнасць і яснасць кампазіцыі, вытанчаная мова вобразаў ткуць бясконцасць маляўнічай гармоніі.

“Жамчужыны Усходу” – вынік сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ, Інстытута Канфуцыя ў МДЛУ і Маскоўскага клуба аматараў кітайскага жывапісу.

zamchuzyny_uschodu_12.jpg

Выстава будзе працаваць да 15 мая.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

03.05.2024

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

02.05.2024

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).



Бібліятэкарам