ГалоўнаяМерапрыемствыНародны летапіс Вялікай Айчыннай вайны
“Памяці вечны агонь” запалае ў Нацыянальнай бібліятэцы
Запрашаем на творчыя заняткі “Шмат’ярусны торт”

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны

Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны
Іншыя Мерапрыемствы
3 мая – 16 чэрвеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
кальцавы калідор (2-гі паверх)
Месца правядзення

9 мая наша краіна адзначае Дзень Перамогі. Асаблівую значнасць гэтая падзея набывае ў год 80-годдзя з часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вялікая Айчынная вайна закранула ўсе сферы жыцця грамадства. Унесла яна свае карэктывы і ў дзейнасць бібліятэк. Людзі з мірнай прафесіяй бібліятэкара прайшлі свой шлях праз гады ліхалецця. Многія былі прызваны ў рады Чырвонай арміі, добраахвотна ўступілі ў народнае апалчэнне, працавалі ў санітарных установах і на прадпрыемствах у тыле, удзельнічалі ў абаронных мерапрыемствах. І нават на вайне бібліятэкары працягвалі выконваць сваю місію – захоўваць кніжную спадчыну, займацца асветніцкай дзейнасцю і падрымліваць баявы дух.

Баявы шлях супрацоўнікаў Дзяржаўнай бібліятэкі БССР – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны ў экспазіцыі адлюстраваны праз архіўныя дакументы, узнагароды і асабістыя фотаздымкі. Сярод іх – медалі і наградныя дакументы А. Сакольчыка, А. Дукора, Я. Свежанцавай, Н. Ватацы. Каштоўнасць уяўляюць і кнігі-альбомы баявой і працоўнай славы, якія распавядаюць жыццёвыя гісторыі бібліятэчных супрацоўнікаў.

narodny_lietapis_vav-6.jpg

Падчас вайны захопнікі разрабавалі захавальніцу ведаў і нацыянальнай культуры, як і шматлікія іншыя ўстановы культуры. Але нягледзячы на бесперапынныя баі ўжо ў 1943 г. кіраўніцтва краіны пачало прадпрымаць крокі, накіраваныя на аднаўленне народнай гаспадаркі на акупіраванай фашыстамі тэрыторыі. Працоўны подзвіг здзейсніў калектыў супрацоўнікаў галоўнакй бібліятэкі за кароткі пасляваенны час. Самаадданую працу па камплектаванні фонду, пошуку вывезеных асобнікаў, аднаўленні абслугоўвання чытачоў рознымі аддзеламі бібліятэкі на выставе адлюстроўваюць пастановы, архіўныя дакументы, справаздачы, пасляваенныя выданні бібліятэкі, а таксама артыкулы ў перыядычным друку і ўспаміны супрацоўнікаў.

Асаблівую цікавасць уяўляюць даваенныя выданні майстроў беларускага мастацкага слова Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Пятра Глебкі, пазначаныя ворагам і вернутыя ў фонды. Каштоўны асобнік твораў Паўлюка Труса з надпісам, які сведчыць аб тым, што кніга была знойдзена ў Берліне ў 1945 г.

narodny_lietapis_vav-4.jpg

Дакументальныя помнікі з’яўляюцца каштоўнымі сведкамі ваенных падзей і яскравым напамінам аб неабходнасці захавання памяці пра мужных і бескарыслівых людзей, якія зрабілі магчымым наша мірнае існаванне. Дзякуючы іх намаганням, Дзяржаўная бібліятэка БССР ператварылася ў Нацынальную бібліятэку Беларусі – буйнейшы інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр краіны.


Кніжная выстава "Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны" працуе з 3 мая па 16 чэрвеня 2024 года ў кальцавой галерэі 2-га паверха.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 29 80.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.



Бібліятэкарам