ГалоўнаяМерапрыемствыВызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку
Запрашаем на творчыя заняткі “Шмат’ярусны торт”
Навука і адукацыя Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку

Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку
Іншыя мерапрыемствы
2 мая – 12 ліпеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 164
Месца правядзення

З 2 мая па 12 ліпеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Вызваленне Беларусі на старонках перыядычнага друку”, прысвечаная 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Перыядычныя выданні 1944 г., прадстаўленыя на выставе, паведамляюць пра злачынствы нямецка-фашысцкіх захопнікаў, мужнасць беларускага народа, які змагаўся супраць фашысцкай акупацыі за сваю свабоду і незалежнасць, славяць герояў – вызваліцеляў Беларусі.

Газеты, выдадзеныя ў юбілейныя гады вызвалення Беларусі, распавядаюць аб працоўных подзвігах беларусаў па аднаўленні народнай гаспадаркі і разбураных гарадоў і вёсак, аб прысваенні Мінску звання “Горад-герой”.

Час працы выставы адпавядае рэжыму працы чытальнай залы міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам бібліятэчнага абслугоўвання.

Мерапрыемствы

Музеі – захавальнікі часу

10.05.2024

З 10 мая па 5 чэрвеня ў чытальнай зале міжбібліятэчнага і індывідуальнага абанемента (пам. 164) будзе экспанавацца выстава “Музеі – захавальнікі часу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Шлях міласэрнасці

07.05.2024

Выстава “Шлях міласэрнасці” прымеркавана да 60-годдзя з дня заснавання Беларускага Чырвонага Крыжа і прысвечана яго дзейнасці.



Бібліятэкарам