З 8 мая па 18 чэрвеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная кніжная выстава “ЮНЕСКА і Беларусь: 70 гадоў паспяховага супрацоўніцтва”, прысвечаная 70-годдзю ўступлення Рэспублікі Беларусь у ЮНЕСКА.
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) – спецыялізаваная ўстанова ў сістэме ААН, якая садзейнічае ўмацаванню міру, выкараненню галечы, устойліваму развіццю і міжкультурнаму дыялогу з дапамогай адукацыі, навукі, культуры, камунікацыі і інфармацыі.
Асноўныя напрамкі дзейнасці ЮНЕСКА прадстаўлены ў пяці праграмных сектарах: адукацыя, прыродазнаўчыя навукі, сацыяльныя і гуманітарныя навукі, культура, камунікацыя і інфармацыя.
Рэспубліка Беларусь стала членам ЮНЕСКА 12 мая 1954 года. Як прадугледжана Статутам арганізацыі, у Беларусі дзейнічае Нацыянальная камісія па справах ЮНЕСКА, закліканая рэалізоўваць праекты ЮНЕСКА ўнутры краіны, прыцягваць дзяржаўныя ўстановы і няўрадавыя арганізацыі да ўдзелу ў праграмах арганізацыі і наладжваць кантакты з замежнымі партнёрамі.
Юбілей уступлення Беларусі ў ЮНЕСКА – гэта знакавая падзея і добрая нагода, каб прадэманстраваць плён супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.
На выставе прадстаўлена больш за 100 дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі на рускай, беларускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ЮНЕСКА, брашуры, буклеты.
Дадзеныя матэрыялы знаёмяць з гісторыяй стварэння ЮНЕСКА, яе структурай і асноўнымі напрамкамі дзейнасці, а таксама з глабальнымі і нацыянальнымі праграмамі і праектамі, якія арганізацыя рэалізуе ў Рэспубліцы Беларусь.
Большую частку экспазіцыі складаюць дакументы ЮНЕСКА – справаздачы аб яе дзейнасці, даклады Генеральнага сакратара, канвенцыі і рэкамендацыі і інш.
Сярод дакументаў – зборнікі міжнародна-прававых дакументаў, манаграфіі, матэрыялы семінараў і навукова-практычных канферэнцый, фотаальбомы, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і інш.
Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:
Выстава будзе цікавая спецыялістам у галіне міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін, сацыёлагам, супрацоўнікам устаноў культуры і мастацтва, студэнтам і выкладчыкам, а таксама ўсім, хто цікавіцца дзейнасцю ЮНЕСКА і найважнейшымі напрамкамі супрацоўніцтва нашай краіны з гэтай арганізацыяй.
Карысныя спасылкі
З пералікам лiтаратуры да тэматычных выстаў можна азнаёмiцца ў раздзеле “Спісы літаратуры да выставак за 2024 год”.
Час работы выставы адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 26.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.