ГалоўнаяПаслугiВіртуальныя сервісы

Віртуальныя сэрвісы

Нацыянальная бібліятэка Беларусі прадастаўляе шэраг віртуальных сэрвісаў, з дапамогай якіх вы зможаце аддалена карыстацца нашымі рэсурсамі і паслугамі.

Калі пошук інфармацыі з'яўляецца цяжкім або на яго проста не хапае часу – нашы супрацоўнікі дапамогуць вам! Праз віртуальныя даведачныя службы “Спытай бібліятэкара”, КАРУНБ, а таксама з дапамогай Віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі (ВЦПІ) і Віртуальнага цэнтра па дзейнасці міжнародных арганізацый можна атрымаць бясплатную кваліфікаваную дапамогу бібліятэкараў.

Віртуальная чытальная зала забяспечвае аддалены доступ да электронных інфармацыйных рэсурсаў. Рэсурсы Нацыянальнай бібліятэкі і арганізацый-партнёраў знаходзяцца ў свабодым доступе, рэсурсы сусветных вытворцаў даступны толькі з камп’тараў, размешчаных на тэрыторыі бібліятэкі і яе арганізацый-партнёраў.

Служба электроннай дастаўкі дакументаў – платны сэрвіс, які дае магчымасць заказаць лічбавыя копіі фрагментаў дакументаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Рэдагаванне бібліяграфічнага спіса да навуковай працы. З дапамогай гэтага сервісу можна аддалена аформіць заказ, аплаціць яго адным з прапанаваных спосабаў і атрымаць адрэдагаваны спіс на вашу электронную пошту.

Складанне спіса літаратуры па тэме. Сэрвіс дазваляе заказаць прафесійны пошук літаратуры па тэме ў адпаведнасці з зададзенымі вамі параметрамі. Карыстацца сэрвісам можа як чытач бібліятэкі, так і любы аддалены карыстальнік.

Праверка тэкставых дакументаў на наяўнасць запазычанняў дазваляе праверыць на плагіят тэксты дысертацый, курсавых і дыпломных работ, рэфератаў, артыкулаў і да т.п.

Індэксаванне дакументаў. З дапамогай гэтага сэрвісу можна заказаць элементы афармлення для дакументаў (індэксы УДК, ББК, рубрыкі ДРНТІ, аўтарскі знак) у адпаведнасці з зададзенымі вамі параметрамі.

Вызначэнне публікацыйнай актыўнасці аўтара / арганізацыі. Дадзеная паслуга аказваецца на платформе баз даных навуковага цытавання (Web of Science, РІНЦ) і дазваляе атрымаць інфармацыю аб публікацыях аўтара / арганізацыі і іх запатрабаванасці ў навуковым асяроддзі (цытаванні).

Выкарыстанне нашых віртуальных сэрвісаў cэканоміць вашы час і сілы, павыcіць эфектыўнасць працы, дазволіць атрымаць якасную і аўтарытэтную інфармацыю не прыязджаючы ў бібліятэку.

Бібліятэкарам