ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Дар Стамбульскаму ўніверсітэту ад Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
У Новы год разам з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі

Да 100-годдзя з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Кірыленка

Да 100-годдзя з дня нараджэння Галіны Мікалаеўны Кірыленка
Іншыя навіны

Галіна Мікалаеўна нарадзілася ў 1922 годзе ў вёсцы Гарадок Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Яе дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, куды сям’я пераехала на пастаяннае месца жыхарства.

У пачатку 1940-х гадоў дзяўчына працавала оперупаўнаважанай у Рэспубліканскім упраўленні міліцыі, дзе вяла справы беспрытульнікаў, заблудных і дробных злачынцаў. Нечакана ў жыццё дзевятнаццацігадовай Галіны ўварвалася, парушыўшы мірны ўклад, Вялікая Айчынная вайна. Разам з калегай яна вымушана была эвакуіравацца ў Саратаў.

Kirylienka-2.jpg

Праз шмат гадоў Галіна Кірыленка так успамінала той страшны час: “За спінай бушавала полымя. Мінск быў зацягнуты зарывам пажараў. [...] яна не ўцякала з горада назусім, думала: адгрукоча артылерыя, дагараць пабітыя бомбамі дамы – і ўсё вернецца на кругі свая”.

У Саратаве Галіна Мікалаеўна ўладкавалася на працу ў сельскі савет, дзе разам з іншымі справамі ёй даводзілася збіраць ваенны падатак. Пасля вырашыла вярнуцца ў прафесію і паступіла на шасцімесячныя курсы ў школу міліцыі, пасля заканчэння якіх па размеркаванні была накіравана ў Калінін, на працу ў крымінальным вышуку.

Kirylienka-3.jpg

Крыху пазней яе перавялі ў падраздзяленне ўпраўлення Народнага камісарыята ўнутраных спраў, якое займалася ваеннай цэнзурай.

За ваенныя гады Г.М. Кірыленка прайшла Латвію, Літву і дайшла да самой Германіі. Падрабязнасці таго страшнага перыяду яе жыцця можна даведацца з інтэрв’ю “Фото из сорок первого”, якое яна дала спецыяльнаму карэспандэнту газеты “Советская Белоруссия” Віктару Корбуту ў 2005 годзе.

Kirylienka-4.jpg
Галіна Мікалаеўна (злева) з калегай Раісай Пятроўнай Сімаковай

Уклад Галіны Мікалаеўны ў агульную перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі быў адзначаны ордэнам Айчыннай вайны, медалямі “За ўзяцце Кёнігсберга”, “За перамогу над Германіяй”, “За баявыя заслугі”.

Kirylienka-5.jpg
Сустрэча ветэранаў Нацыянальнай бібліятэкі
(Галіна Мікалаеўна другая злева)

У 1946 годзе Галіна вярнулася ў Мінск і ўжо праз два гады скончыла бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя А.М. Горкага (цяпер – Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка). Адметна, што сярод яе настаўнікаў быў і першы дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна – Іосіф Бенцыянавіч Сіманоўскі.

Атрымаўшы дыплом, па накіраванні прыйшла на пасаду загадчыцы абанементам бібліятэкі Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Беларусі, дзе прапрацавала амаль 13 гадоў. З красавіка 1961 года працавала ў Дзяржаўнай бібліятэцы БССР імя У.І. Леніна, прайшла тут усе прыступкі бібліятэчнага майстэрства: старшы бібліёграф, старшы рэдактар, загадчыца сектара прадметызацыі і арганізацыі прадметных каталогаў, загадчыца сектара аддзела апрацоўкі.

Галіна Мікалаеўна вяла адзін з найважнейшых участкаў сістэматычнага каталога, каталог аўтарэфератаў па сельскай гаспадарцы і медыцыне, класіфікавала і прадметызавала літаратуру па гэтых галінах. Аказвала метадычную дапамогу па арганізацыі і вядзенні каталогаў як унутры бібліятэкі, так і за яе межамі.

За ўвесь час працы Г.М. Кірыленка прымала актыўны ўдзел у жыцці калектыву бібліятэкі, была сакратаром таварыскага суда і народным засядацелем Ленінскага раёна. Яе прафесіяналізм адзначаны шэрагам падзяк і грамат.

Kirylienka-6.jpg
Галіна Мікалаеўна трэцяя злева ў першым шэрагу, май 1974 г.

Галіна Мікалаеўна Кірыленка пайшла на заслужаны адпачынак у 1981 годзе, але не пераставала цікавіцца жыццём Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Па ўспамінах яе дачкі Аліны Аляксандраўны Галузы, яна вельмі хацела трапіць на запланаванае на лета 2006 года адкрыццё новага будынка бібліятэкі, але лёс распарадзіўся інакш – у снежні 2005 года скончыўся яе жыццёвы шлях.

Матэрыял падрыхтаваны супрацоўнікамі навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Наталляй Карнейчук і Ірынай Кукета.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вадзім Гігін узяў удзел у “Central Asia – 2024”

16 Май 2024

16 мая ў горадзе Джызак (Рэспубліка Узбекістан) пачала сваю працу XVII Міжнародная канферэнцыя “Central Asia – 2024: інтэрнэт і інфармацыйна-бібліятэчныя рэсурсы ў навуцы, адукацыі, культуры і бізнесе”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам