ГалоўнаяНавіныПартрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах
Запрашаем да ўдзелу ў навуковым зборніку “Здабыткі”
Анлайн-конкурс чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай

Да 100-годдзя з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай
Іншыя навіны

18 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Раісы Пятроўны Сімаковай, ветэрана Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, удзельніцы Вялікай Айчыннай вайны, старшага сяржанта медыцынскай службы, блакадніцы Ленінграда.

Раіса Пятроўна нарадзілася 18 верасня 1920 г. у в. Ругоціна Бежацкага раёна Калінінскай вобласці ў сям’і сялян. У 1928 г. сям’я Сімаковых пераехала ў горад Тосна Ленінградскай вобласці, дзе ў 1939 г. юная Рая скончыла сярэднюю школу і ў гэтым жа годзе паступіла ў Тэхналагічны інстытут у г. Ленінградзе “за кампанію з сябрамі”, як адзначыла пазней Р.П. Сімакова. Але ў хуткім часе Раіса зразумела, што гэты накірунак быў абраны спантанна, таму яна кінула вучобу на першым курсе і паступіла на літаратурнае аддзяленне Ленінградскага педагагічнага інстытута імя Пакроўскага (зараз Расійскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. І. Герцэна), дзе яна правучылася да 1941 г. Пры гэтым жа інстытуце, без адрыву ад вучобы, Раіса Пятроўна скончыла двухгадовую школу медыцынскіх сясцёр запасу. Але давучыцца ў інстытуце, на жаль, не давялося. Вялікая Айчынная вайна ўнесла свае жудасныя карэктывы ў жыццё маладой Раісы…

З першых дзён вайны Раіса Пятроўна была прызвана ў рады Савецкай арміі, дзе працавала хірургічнай медыцынскай сястрой у гарнізонным эвакашпіталі 1171 (г. Ленінград) аж да жніўня 1945 г., калі яна была адазвана з радоў Чырвонай арміі інстытутам для працягу вучобы. Заканчваць педагагічны інстытут Раіса Пятроўна не стала. У верасні гэтага ж года дзяўчына паступіла ў Ленінградскі дзяржаўны бібліятэчны інстытут імя Н.К. Крупскай (зараз Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны інстытут культуры), які скончыла ў чэрвені 1948 г. з адзнакай. Р.П. Сімакова атрымала спецыяльнасць “бібліятэказнаўца” і была накіравана для работы ў БССР.

R.P.-Simakova-2.jpg

З трэцяга жніўня 1948 г. па жнівень 1949 г. Раіса Пятроўна працавала загадчыцай чытальнай залы Урадавай бібліятэкі № 2 у г. Мінску. Затым 12 гадоў – старшым бібліёграфам у гэтай жа бібліятэцы. Важна адзначыць, што ў гэты час, працу ва Урадавай бібліятэцы № 2 Раіса Пятроўна паспяхова спалучала з пасадай выкладчыка па гісторыі і арганізацыі бібліятэчнай справы ў Расіі ў адкрыўшымся ў той час бібліятэчным тэхнікуме. Зразумела, што адразу пасля вайны падручнікаў не было і дапамогу ў падборы матэрыялаў для тэхнікума аказваў дырэктар Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І Леніна І.Б. Сіманоўскі і іх метадычны кабінет. Так, сумеснымі намаганнямі, быў выпушчаны першы курс бібліятэчнага тэхнікума. Працавала Р.П. Сімакова на дзвюх пасадах аж да пераезду тэхнікума ў 1961 г. у г. Магілёў.

У кастрычніку 1961 г. Урадавая бібліятэка № 2 была рэарганізавана ў філіял Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І Леніна. Менавіта ў гэты перыяд пачалася актыўная сумесная работа філіяла з Дзяражаўнай бібліятэкай, асабліва з аддзелам кнігазахоўвання, міжбібліятэчнага абанементу і даведачным аддзелам. Уся даведачна-інфармацыйная работа была ўскладзена на Раісу Пятроўну. Асаблівая ўвага надавалася пытанням партыйнага будаўніцтва, матэрыялам з’ездаў, партыйных канферэнцый і г.д. Разам з даведачным аддзелам Дзяржбібліятэкі імя У.І. Леніна была арганізавана служба Выбарачнага распаўсюджвання інфармацыі ў дапамогу загадчыкам аддзелаў і загадчыкам сектараў апарата ЦК КПБ.

R.P.-Simakova-3.png

Раіса Пятроўна адпрацавала загадчыцай да выхаду на заслужаны адпачынак у 1987 г.

За ўвесь час працы Раіса Пятроўна прымала актыўны ўдзел у жыцці калектыва бібліятэкі, з’яўлялася агітатарам і начальнікам санітарнага паста апарата ЦК КП(б), была пазаштатным інструктарам народнага кантролю ЦК КПБ і Савета Міністраў БССР, кіраўніком тэарэтычнага семінара для камсамольцаў бібліятэкі, членам партыйнага бюро бібліятэкі. Раіса Пятроўна паспяхова спалучала работу кіраўніка філіяла Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна з правядзеннем вялікай даведачна-інфармацыйнай работы супрацоўнікаў апарата ЦК КПБ. Яна з’яўлялася старшынёй Савета ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны бібліятэкі, прымала актыўны ўдзел у вечарах сустрэч ветэранаў з моладдзю, выступала на гэтых вечарах з паведамленнямі, дакладмі, лекцыямі.

R.P.-Simakova-4.jpg

Сорак гадоў Раіса Пятроўна адпрацавала ў філіяле Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У.І. Леніна, мела больш за сорак грамат за добрасумленную працу, сярод якіх Грамата Вярхоўнага Савета БССР, шматлікія граматы Міністэрства культуры БССР і БРК прафсаюзаў работнікаў культуры.

Супрацоўнікам навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства пашчасціла асабіста павіншаваць Раісу Пятроўну 18 верасня 2019 г. з днём яе 99-годдзя і з Днём бібліятэк, запісаць інтэрв’ю і проста пагаварыць з такой жыццялюбівай, аптымістычнай і разумнай жанчынай. Нягледзячы на ўсе цяжкасці і выпрабаванні, якія наканаваў ёй лёс, яна не пераставала да апошняга любіць жыццё і людзей. На жаль, праз два месяцы пасля нашай сустрэчы, Раісы Пятроўны не стала… Але ўражанне чысціні, ветлівасці і добразычлівасці ад гэтай сустрэчы назаўсёды застанецца ў памяці і нашых сэрцах…

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.

Пра ветэранаў і супрацоўнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі чытайце ў рубрыцы "Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах".

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Спявак бясконцай любві

25 Кра 2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Кніжныя выстаўкі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам