ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Журы абрала лаўрэатаў прэміі “Дэбют”
Віртуальная чытальная зала НББ для бібліятэк Гомельскай вобласці: знаёмства з рэсурсамі і практыкай аддаленага абслугоўвання

Французскі суперэкслібрыс у музеі кнігі

Французскі суперэкслібрыс у музеі кнігі
Іншыя Навіны

29 красавіка ў музеі кнігі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.”.

Унікальныя каштоўныя ўзоры французскага пераплётнага майстэрства XVII–XVIII стст. з геральдычнымі суперэкслібрысамі сталі галоўнымі экспанатамі выставы.

1_SuperExLibris.jpg

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Суша. Ён адзначыў, што фонды бібліятэкі надзвычай багатыя і захоўваюць шырокі спектр кніжных помнікаў розных стагоддзяў. Сярод іх вылучаюцца каштоўныя старадрукі з прыватных французскіх бібліятэк. Кнігі са збораў французскай арыстакратыі маюць адметнае і вытанчанае аздабленне пераплётаў, якія з’яўляюцца бліскучым прыкладам культуры эпохі.

2_SuperExLibris.jpg

У сваім выступленні Анатоль Мікалаевіч Сцебурака, гісторык і выкладчык Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы, кандыдат гістарычных навук, распавёў аб розных відах уладальніцкіх кніжных знакаў. Ён падкрэсліў, што элітарную пазіцыю сярод іх, безумоўна, займаюць суперэкслібрысы (ад лат. super – зверху і ex-libris – з кніг) – адціснутыя золатам на пераплёце гербы або вензелі. Яны становяцца аб’ектам вывучэння не толькі кнігазнаўства, але вабяць і аматараў геральдыкі, фалерыстыкі, палеаграфіі, генеалогіі. Выступоўца адзначыў, што суперэкслібрысы з’яўляюцца выдатнай інфарматыўнай гістарычнай крыніцай аб інтэлектуальным жыцці Францыі.

3_SuperExLibris.jpg

Наступны выступоўца, бібліяфіл і калекцыянер гравюр і экслібрысаў, Алег Аляксандравіч Судлянкоў распавёў аб значнасці і каштоўнасці суперэкслібрысаў для калекцый кнігазбору. Запэўніў, што выстава дазваляе бліжэй пазнаёміцца з шэдэўрамі кніжнага пераплётнага мастацтва і выкліча цікавасць як бібліяфілаў, так і шырокага кола наведвальнікаў.

Аўтарскую экскурсію па выставе для гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства правяла Святлана Рыгораўна Пахоменкава, галоўны бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

На выставе быў прадстаўлены таксама вынік выдавецкага праекта “Камплект паштовак. Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.”, падрыхтаванага ў 2020 годзе навукова-даследчым і выдавецкім аддзеламі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Набор паштовак усе зацікаўленыя могуць набыць у кіёску бібліятэкі.

Выстава “Французскі суперэкслібрыс XVII–XVIII стст.” будзе працаваць у музеі кнігі (пам. 347) да 31 жніўня 2021 г.
Дата яе завяршэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”

31 Май 2024

23 мая 2024 года загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 100 зацверджаны вынікі XXXII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“Разумнейшыя за ўсіх на свеце!”: прапануем праграму дзіцячага МЕГАсвята

1 Чэр 2024

1 чэрвеня з 12.00 да 15.00 Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае дзяцей і іх бацькоў на дзіцячае МЕГАсвята “Разумнейшы за ўсіх на свеце!”, прымеркаванае да Дня абароны дзяцей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Шчасце бачыць

1 Чэр 2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Мастацкія выстаўкі

Бібліятэкарам