29 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся анлайн-семінар з прадстаўнікамі публічных бібліятэк Гомельскай вобласці.
Сустрэча з калегамі была прысвечана магчымасцям дыферэнцыраванага выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў вядучых сусветных выдавецтваў і агрэгатараў.
Удзельнікам семінара была прадэманстравана разнастайнасць кантэнту электронных інфармацыйных рэсурсаў, даступных праз віртуальную чытальную залу НББ. Гэта як мастацкая літаратура, вучэбныя і навуковыя выданні, прафесійная перыёдыка, так і спецыяльныя распрацоўкі для чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі. Была акцэнтавана ўвага на нарошчванні практычных механізмаў у сферы аддаленага абслугоўвання чытачоў у бібліятэках паўднёва-ўсходняга рэгіёна нашай краіны.
Віртуальная чытальная зала НББ адкрыта для супрацоўніцтва з усімі бібліятэкамі і інфармацыйнымі цэнтрамі нашай краіны па пытаннях падпіскі на ліцэнзійныя базы даных і навучання рабоце з імі.
Запрашаем да партнёрства!
Матэрыял пададзены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.