ГалоўнаяНавіныДа 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"
“Шліман беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя”: сучаснае асэнсаванне асобы і спадчыны Сцяпана Александровіча
Працягваецца рэалізацыя міжнароднага праекта “Беларусь сёння”

Вынікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”

Вынікі літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі рада аб’явіць вынікі прымеркаванага да 135-годдзя з дня нараджэння Змітрака Бядулі літаратурнага конкурсу "Беларускі салавей", што праходзіў з 1 па 31 кастрычніка ў рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”.

Конкурс праводзіўся Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – газетай “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкай газетай”, часопісам “Бярозка”, Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача, каналам “Культура” Беларускага радыё і радыёстанцыяй “Цэнтр FM”.

Творчы праект выклікаў неверагодную папулярнасць у вучняў, студэнтаў, настаўнікаў, супрацоўнікаў бібліятэк з усёй Беларусі. У конкурсе прынялі удзел 827 удзельнікаў ва ўзросце ад 6 да 71 года! Найбольшую колькасць прац мы атрымалі з Мінскай (198), Гомельскай (185) і Брэсцкай (184) абласцей, а адно эсэ было даслана з Расіі (г. Кірсанаў Тамбоўскай вобласці). Такі маштаб, цікавасць да творчасці Змітрака Бядулі і беларускай мовы, імкненне да рэалізацыі творчых здольнасцей не можа не ўразіць. Конкурс атрымаў шмат добрых водгукаў, слоў падзякі ад удзельнікаў, настаўнікаў і бацькоў.

Нагадваем, што творчыя працы ацэньвала экспертнае журы:

  • Яна Будовіч – гісторык, журналістка, рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”, аўтарка літаратуразнаўчых артыкулаў у перыядычным друку;
  • Аксана Данільчык – беларуская паэтка, перакладчыца, кандыдат філалагічных навук;
  • Віктар Жыбуль – літаратуразнавец, паэт, вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, кандыдат філалагічных навук;
  • Таццяна Лаўрык – літаратуразнаўца, загадчыца сектара інфармацыйна-аналітычнага аддзела Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, магістр філалагічных навук, аспірантка філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
  • Зоя Мельнікава – выкладчыца Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, доктар філалагічных навук, прафесар;
  • Анатоль Трафімчык – вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат філалагічных навук, кандыдат гістарычных навук;
  • Ігар Шаладонаў – старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук.

З-за вялікай колькасці прац аргкамітэт прыняў рашэнне вызначыць пераможцаў па ўзроставых катэгорыях 10–13, 14–15, 16–22, 23+ гадоў.

Конкурс дапамог выявіць шмат талентаў сярод дзяцей і дарослых, працы якіх, хоць і не ўвайшлі ў лік пераможцаў, але не менш уразілі і засталіся ў памяці. Такія працы журы конкурсу і аргкамітэт адзначылі ў асобных намінацыях.

Прыемна, што некаторыя ўдзельнікі конкурсу напісалі вершы па творах З. Бядулі. Іх творчы падыход і натхненне было вырашана ўганараваць спецыяльным прызам “За любоў да паэзіі” ад аргкамітэта конкурсу.

Акрамя эсэ з prequel, sequel і spin-off, мы атрымалі 179 прац, якія ўяўляюць сабой разважанні, роздумы, крытычныя матэрыялы. Шчыра дзякуем кожнаму з аўтараў, хто прааналізаваў творы Змітрака Бядулі і выказаў свае думкі. Нягледзячы на тое, што працы не адпавядалі ўмовам конкурсу, аргкамітэт вырашыў адзначыць лепшых у намінацыях, якія прайшлі па-за конкурсам.

Выказваем падзяку за актыўны ўдзел у конкурсе ўстановам адукацыі краіны, а таксама народнаму літаратурнаму аб’яднанню “Наддзвінне” (г. Полацк), народнаму клубу самадзейных паэтаў “Натхненне” Расонскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама нашым калегам з бібліятэк Беларусі.

Запрашаем азнаёміцца з доўгачаканымі вынікамі.

Віншуем пераможцаў, іх настаўнікаў і бацькоў!

Дзякуем кожнаму, хто прыняў удзел у конкурсе, мы атрымалі асалоду ад прачытання вашых цудоўных твораў. Нізкі паклон і нашы апладысменты ўсім юным і дарослым удзельнікам за вашу любоў да беларускай літаратуры і мовы. Чакаем усіх у нашых наступных конкурсах!

Азнаёміцца з фрагментамі конкурсных прац можна ў суполцы на Facebook “Маладняк – першае літаратурнае аб’яднанне Беларусі”, а таксама ў Instagram. Інфармацыя пра кожнага ўдзельніка паступова будзе размешчана на старонцы літаратурнага конкурсу “Беларускі салавей” на партале бібліятэкі.

Удзельнікі, якія атрымалі прызавыя месцы, будуць узнагароджаны на выніковым мерапрыемстве конкурсу, якое ладзіцца 18 студзеня 2022 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Пераможцам ў дадатковых намінацыях дыпломы будуць высланы поштай.

Да сустрэчы!

Матэрыял пададзены інфармацыйна-аналітычным аддзелам.

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Май 2024

Штогод 18 мая больш чым у 150 краінах свету адзначаецца Міжнародны дзень музеяў, які шырока святкуецца і ў нашай краіне ў рамках акцыі “Ноч музеяў”. У межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі”, якая ладзіцца ў зале мастацтваў (пам. 306), запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выстаўкай “Па маршрутах беларускіх музеяў”, прысвечанай айчыннай музейнай справе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Піянерскі злёт “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”

16 Май 2024

16 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня піянерскай дружбы адбылося святочнае адкрыццё Рэспубліканскага піянерскага злёту “БРПА – тэрыторыя магчымасцей”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам