ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем да знаёмства з мінскім кнігавыданнем ХІХ – пачатку ХХ ст.
Запрашаем на заняткі “Цікава пачытаць”
Кнігі на палотнах

Запрашаем да знаёмства з мінскім кнігавыданнем ХІХ – пачатку ХХ ст.

Запрашаем да знаёмства з мінскім кнігавыданнем ХІХ – пачатку ХХ ст.
Іншыя Мерапрыемствы
1 верасня – 31 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–18.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення

Музей кнігі прапануе наведвальнікам пазнаёміцца з узорамі мінскага кнігавыдання ХІХ – пачатку ХХ ст. у тэматычным раздзеле выставы “100 рарытэтаў: ад гістарычных кнігазбораў да сучасных арт-кніг”.

Сёлета Мінск адзначае 955-годдзе. Сталіца Беларусі з’яўляецца адным з вядучых кнігавыдавецкіх цэнтраў краіны. Першыя выдавецтвы тут з’явіліся ў ХVII ст.

Перыяд ХІХ – пачатку ХХ ст. стаў часам актыўнага развіцця прыватных, грамадскіх і дзяржаўных выдавецтваў горада. З друку выйшла больш за 3 000 выданняў афіцыйнага, рэлігійнага, даведачнага, навуковага, вытворчага і вучэбнага кірункаў. Сярод экспанатаў – асобнікі з  прыватных друкарняў Е. Дворца, Я. Грынблята, Б. Саламонава, Н. Нахумава, І. Каплана, шэраг выданняў з асноўнага дзяржаўнага выдавецтва – Мінскай губернская друкарні, а таксама з Мінскага губернскага статыстычнага камітэта  і ўпраўлення Лібава-Роменскай чыгункі. Дэманструюцца творы мастацкай літаратуры, кнігі для дзяцей, зборы дакументаў і статыстычных звестак, гістарычныя нарысы, лекцыі, паштоўкі і інш.


Выстава працуе па 31 кастрычніка 2022 года ў музеі кнігі (пам. 347).  
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выставы адпавядае рэжыму работы музея кнігі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 22.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.

Талент, дабрыня, служэнне

24.05.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Талент, дабрыня, служэнне”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння рускага мастака Васіля Дзмітрыевіча Паленава (1844–1927), праходзіць з 24 мая па 1 ліпеня ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам