Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
3 верасня дзіцячы пакой запрашае дзяцей 6–10 гадоў на заняткі “Цікава пачытаць” па серыі кніг “99 захватывающих фактов”.
Пазнавальная і маляўніча ілюстраваная серыя кніг з займальным апавяданнем пра цікавыя і часам малавядомыя факты з розных галін ведаў, несумненна, абудзіць інтарэс у юных удзельнікаў мерапрыемства.
Якія грузавікі самыя магутныя, чаму ідзе дождж, як зараджаюцца зоркі, як навучыцца добрым манерам? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні дзеці знойдуць на старонках займальных кніг.
Удзел у інтэлектуальнай гульні “Знатакі” дапаможа замацаваць атрыманыя веды, а сканструяваная ў тэхніцы арыгамі гоначная машынка стане для юных умельцаў памятным сувенірам.
Час правядзення мерапрыемства: 15.00–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя бясплатна.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.