ГалоўнаяМерапрыемствыНацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра
Жыццё ў паэзіі
Запрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “З Днём народзінаў, бібліятэка!”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра

Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра
Іншыя Мерапрыемствы
13 верасня – 1 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Атрыум" (3-ці паверх)
Месца правядзення

13 верасня а 16-й гадзіне ў галерэі “Атрыум” адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены архіўныя і сучасныя мастацкія фатаграфіі, сабраныя спецыяльна да стогадовага юбілею. Індывідуальныя стыль і почырк фотамастакоў дазваляюць убачыць мінулае, сучаснасць і будучыню Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі праз прызму творчага ўяўлення аўтараў.

Архіўныя фатаграфіі будынка бібліятэкі ў Юбілейным доме на Захар’еўскай вуліцы (сёння праспект Незалежнасці), характэрнае рэтрафота каманды першых супрацоўнікаў бібліятэкі з легендарным дырэктарам Іосіфам Бенцыянавічам Сіманоўскім, зробленае ў 1926 годзе ў дворыку бібліятэкі, архітэктурны шэдэўр свайго часу, будынак бібліятэкі на вуліцы Чырвонармейскай, адкрыты да яе дзесяцігадовага юбілею ў 1932 годзе, вобразна ўзгадаюць мінулае стагоддзе дзейнасці бібліятэкі, нібыта пагартаюць старонкі яе гісторыі.

Фотаздымкі сённяшняй бібліятэкі ў адпаведнасці з архітэктурным рашэннем адлюстроўваюць шматграннасць яе амплуа, каштоўнасць і святло ведаў, бясконцасць пазнавальнага свету. Святло льецца ў вокны, скрозь шкляныя столі і сцены бібліятэкі, зіхаціць у інтэр’ерах, успрымаецца ў адкрытай прасторы, паветры, вячэрняй падсветцы праз выразныя мастацкія фатаграфіі вядомых беларускіх фотамайстроў.

Выставачны праект “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра” прымеркаваны да 100-годдзя ўстановы і распавядае аб Нацыянальнай бібліятэцы як аб найбуйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтры краіны, унікальным сховішчы нацыянальных дакументаў, установе, якая імкліва відазмяняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, а таксама аб супрацоўніках, якія адданы прафесіі і адрозніваюцца сапраўднай любоўю да сваёй справы.

Большасць з фотаздымкаў будуць экспанавацца на выстаўцы ўпершыню.


Выставачны праект будзе працаваць да 1 кастрычніка 2022 года.
Дата яго заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
На мерапрыемства ўваход вольны. У астатні час – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам