ГалоўнаяНавіныМастацкія выстаўкі
Жыццё ў паэзіі
Апублікавана праграма кангрэса “Бібліятэка як феномен культуры”

“Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”: выставачны праект да 100-годдзя НББ

“Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”: выставачны праект да 100-годдзя НББ
Іншыя навіны

13 верасня ў бібліятэцы адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра”, прымеркаванага да яе 100-годдзя.

Сярод разнастайнасці місій, мэт і задач бібліятэкі быў, ёсць і будзе галоўны наратыў – несці “святло ведаў” пакаленням чытачоў. Ён вобразна перададзены ў экспазіцыі мігценнем і пяшчотным ззяннем старых фотаздымкаў, і насычаным сімвалізмам сучасных работ.

У экспазіцыі прадстаўлены мастацкія фатаграфіі, сабраныя спецыяльна да стогадовага юбілею. Індывідуальныя стыль і почырк фотамастакоў дазваляюць убачыць мінулае, сучаснасць і будучыню бібліятэкі праз прызму творчага ўяўлення аўтараў.

Архіўныя фатаграфіі вобразна ўзгадваюць мінулае стагоддзе дзейнасці бібліятэкі, нібыта гартаюць старонкі яе гісторыі. Фотаздымкі сённяшняй бібліятэкі ў адпаведнасці з архітэктурным рашэннем адлюстроўваюць шматграннасць яе амплуа, каштоўнасць і святло ведаў, бясконцасць пазнавальнага свету.

NBB-Almazik-2.jpg

Генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Аксана Кніжнікава выступіла з прывітальным словам, павіншавала калег з векавым юбілеем і пажадала моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і энергіі для ажыццяўлення любых задум.

Намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь Алена Стуканава павіншавала прысутных са святам і падзякавала за шматгадовае супрацоўніцтва і каласальны ўклад у развіццё беларускай культуры.

NBB-Almazik-3.jpg

Прафесар, доктар архітэктуры, выкладчык кафедры архітэктуры жылых і грамадскіх будынкаў архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Сяргей Сергачоў выказаў падзяку супрацоўнікам бібліятэкі за добрасумленную працу і любоў да сваёй справы, а таксама распавёў аб гісторыі стварэння “дыямента” – будынка, які ўвайшоў у энцыклапедыі і сусветныя даведнікі па архітэктуры, архітэктурных і мастацкіх асаблівасцях.

Старшыня народнага фотаклуба “Мінск”, фотамастак Аляксандр Чанцоў павіншаваў прысутных з прафесійнымі святамі і падзяліўся сваім меркаваннем аб прадстаўленых фотамастакамі работах і гісторыяй іх стварэння.

Сябра Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, арт-крытык Ларыса Фінкельштэйн нагадала аб гісторыі бібліятэкі, цёплымі словамі ўзгадала сумесную шматгадовую дзейнасць, пажадала ніколі не спыняцца на дасягнутым і горда трымаць высокі ўзровень, уласцівы сучаснай Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

NBB-Almazik-4.jpg

Выставачны праект прымеркаваны да 100-годдзя ўстановы і распавядае аб ёй як найбуйнейшым інфармацыйным і сацыякультурным цэнтры краіны, унікальным сховішчы нацыянальных дакументаў, установе, якая імкліва відазмяняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, а таксама аб супрацоўніках, якія адданы прафесіі і вылучаюцца сапраўднай любоўю да сваёй справы.

Большасць фотаздымкаў экспануецца ўпершыню.


Выставачны праект будзе працаваць да 1 кастрычніка 2022 года.
Дата яго заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам