ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “Псалтыр – першая кніга Францыска Скарыны”
Гарадскія матывы
Праз пакуты – да шчасця

Запрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “Псалтыр – першая кніга Францыска Скарыны”

Запрашаем юных сяброў кнігі на музейныя заняткі “Псалтыр – першая кніга Францыска Скарыны”
Іншыя Мерапрыемствы
3 верасня
Дата правядзення
13.00–14.00
Час правядзення
музей кнігі (пам. 347)
Месца правядзення
4.50
Кошт наведвання

3 верасня ў музеі кнігі адбудзецца творчая сустрэча, прысвечаная першаму выданню Францыска Скарыны, якое сёлета адзначае 505-гадовы юбілей.

Псалтыр – адна з самых універсальных і запатрабаваных кніг Старога Запавету, якая змяшчае разнастайныя веды. Менавіта яе выхад – 6 жніўня 1517 г. – пачаў выдавецкую справу Ф. Скарына. Праз выданне Псалтыра беларускі першадрукар рэалізаваў мару аб агульнадаступным навучанні і асвеце.

У кожнага наведальніка будзе магчымасць:

  • пазнаёміцца з асаблівасцямі афармлення Псалтыра;
  • разгледзець выдавецкі знак – сігнет Скарыны (выява сонца і месяца), які суправаджае ўсю выдавецкую дзейнасць першадрукара.

Сустрэча падорыць унікальную магчымасць дакрануцца да таямніцы стварэння першай кнігі Францыска Скарыны.

Мерапрыемства разлічана на дзяцей 7–14 гадоў.
Кошт: 4.50 (кошт для дзяцей; дарослыя суправаджаюць бясплатна).
Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Папярэдні запіс для індывідуальных наведальнікаў і груп па тэлефонах: (8 017) 293 27 82(8 029) 18 18 451.
Электронная пошта: tatsianazablotskaya@gmail.com.

Кантактная асоба: Заблоцкая Таццяна.

Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Мерапрыемствы

Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай

03.06.2024

З 3 чэрвеня па 26 жніўня ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b) адкрыта тэматычная выстава “Вялікія бітвы Вялікай Айчыннай”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі і пачатку стратэгічнай аперацыі “Баграціён” супраць фашысцкіх захопнікаў.

Беларусь няскораная

03.06.2024

З 6 мая па 5 ліпеня ў зале даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання (пам. 257) праходзіць кніжная выстава “Беларусь няскораная”, прымеркаваная да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Шчасце бачыць

30.05.2024

Фотавыстаўка “Шчасце бачыць” арганізавана сумесна з Беларускім дзіцячым фондам і прымеркавана да Міжнароднага дня аховы дзяцей.

Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!

30.05.2024

З 30 мая па 30 чэрвеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Здароўе або цыгарэта – вам выбіраць!”, прысвечаная Сусветнаму дню без тытуню.



Бібліятэкарам